3.1. Правілы напісання ў эсперанта даволі простыя. Усе словы пішуцца так, як чуюцца.
3.2. Перанос слова робіцца адвольна.
3.3. Пэўную цяжкасць мае напісанне ўласных імёнаў, якія звычайна пішуцца ў нацыянальнай транскрыпцыі. Рэкамендуецца, праўда, даваць побач з нацыянальным напісаннем у дужках прыблізнае эсперанцкае гучанне слова, напрыклад: Shakespeare (Ŝekspir), Mickiewicz (Mickeviĉ).
3.4. Пры перадачы ўласных імёнаў у нацыянальнай транскрыпцыі могуць сустракацца таксама літары q, х, у, w: Маrх (Marks), Henry Becque (Anri’ Bek).
3.5. Знак апострафа ў канцы слова паказвае, што націск у слове стаіць на апошнім складзе: Rousseau (Ruso’), Daudet (Dode’). У некаторых выданнях, аднак, замест апострафа выкарыстоўваюцца іншыя сродкі, напрыклад знакі: ! ці: (клічнік ці двухкроп’е): Rousseau (Ruso!) — Rousseau (Ruso:).