4.1. Усе назоўнікі маюць адзіны канчатак: -o: adreso, advokato, agrotekniko, matematiko, baleto, demokratio.

4.2. Назоўнікі ў эсперанта не маюць граматычнай катэгорыі роду. Параўнайце: бацькаpatro, маці — patrino, дзіцяinfano.

4.3. Уласныя імёны часта могуць ужывацца як у нацыянальнай, так і ў эсперантызаванай форме: ViktorViktoro, NinoNina, VarsovioWarszawa. Аднак не рэкамендуецца злоўжываць выкарыстаннем эсперантызаванай формы ўласных імёнаў. Гэта датычыцца ў першую чаргу малавядомых геаграфічных назваў, жаночых імёнаў, а таксама і спецыфічных мужчынскіх імёнаў: Erich Maria Remarque (Eriĥ Maria Remark’).

4.4. Канчатак -o можа скарачацца. У такім выпадку на пісьме ён замяняецца апострафам. Гэтае правіла часцей выкарыстоўваецца ў паэзіі: Ho mia kor’! Ne batu maltrankvile!Сэрца маё! Не біся так трывожна! (Л. Заменгоф)