5.1. Усе прыметнікі маюць адзіны канчатак: -a: bona — добры, добрая, добрае.
5.2. Множны лік назоўнікаў і прыметнікаў утвараецца пры дапамозе дадатковага канчатка -j: bona amiko — добры сябар, bonaj amikoj — добрыя сябры.
5.3. Ступені параўнання прыметнікаў утвараюцца даволі проста: вышэйшая ступень, напрыклад, пры дапамозе слоў pli… ol… — больш…. чым… ці malpli… ol… — менш… чым… Nikolao estas pli bela ol Viktoro. — Мікалай прыгажэйшы за Віктара (чым Віктар). Tiu ĉi libro estas pli interesa. — Гэтая кніга цікавейшая.
5.4. Найвышэйшая ступень утвараецца пры дапамозе слоў la plej… el… — найбольш (самы)… з… ці la malplej… el… — найменш (самы не-)… з… Minsk estas la plej bela urbo de Belarusio. — Мінск — найпрыгажэйшы горад Беларусі. Vi estas la malplej interesa el ĉiuj miaj amikoj. — Ты самы нецікавы з усіх маіх сяброў.