6.1. У эсперанта толькі два склоны: агульны (назоўны) і вінавальны, які ўтвараецца пры дапамозе дадатковага канчатка -n:

     
агульны nova amiko interesa libro
  новы сябар цікавая кніга
вінавальны nova amikon interesan libron
  новага сябра цікавую кнігу

6.2. Усе астатнія склоны перадаюцца пры дапамозе прыназоўнікаў, якія ў такіх выпадках вельмі часта не перакладаюцца.

6.3. Родны склон перадаецца пры дапамозе прыназоўніка de (ад):

ŝlosilo de loĝejo — ключ ад кватэры

libro de amiko — кніга сябра

6.4. Родны склон можа перадавацца прыназоўнікам da, калі гаворыцца аб колькасці чаго-небудзь:

botelo da lakto — бутэлька малака,

але

botelo de lakto — бутэлька ад (з-пад) малака

6.5. Давальны склон перадаецца пры дапамозе прыназоўніка al (к, да):

al amiko — сябру, да сябра

al Nikolao — Міколу

6.6. Творны склон перадаецца пры дапамозе прыназоўнікаў per (праз, пры дапамозе) перад неадушаўлёнымі назоўнікамі і de перад адушаўлёнымі назоўнікамі:

per krajono — алоўкам

aĉetita de patro — куплены бацькам

6.7. Месны склон перадаецца пры дапамозе розных прыназоўнікаў:

en domo — у доме

sur tablo — на стале

pri libro — аб кнізе і г. д.