7.1. У эсперанта вінавальны склон ужываецца значна часцей, чым у беларускай мове, што прадстаўляе пэўныя цяжкасці для пачынаючых.

7.2. Вінавальны склон у эсперанта ўжываецца для паказу даты і працягласці: la kvinan de oktobroпятага кастрычніка, tutan noktonусю ноч.

7.3. Вінавальны склон выкарыстоўваецца і для паказу напрамку пасля прыназоўнікаў en, **sur, **sub** і некаторых іншых:

en ŝrankoу шафе (дзе?)

en ŝrankonу шафу (куды?)

sur paperoна паперы (дзе?)

sur paperonна паперу (куды?)

7.4. Вінавальны склон выкарыстоўваецца для паказу кошту, меры ці вагі: La tablo estas unu metron larĝa kaj tri metrojn longa. — Стол адзін метр у шырыню і тры метры ў даўжыню.

7.5. Пасля некаторых дзеясловаў, якія ў эсперанта могуць быць як пераходнымі, так і непераходнымі, могуць быць выкарыстаны як выразы з вінавальным склонам без прыназоўніка, так і выразы з агульным (назоўным) склонам з прыназоўнікам: mi dankas vin ці mi dankas al vi *— *дзякую вам, helpu min! ці helpu al miдапамажыце мне!

7.6. Вінавальны склон ніколі не ўжываецца пасля прыназоўнікаў al і ĝis:**

ĝis Moskvoда Масквы

al Moskvo *— *у Маскву

але

en Moskvonу Маскву

7.7. Прыназоўнік, які стаіць перад назоўнікам у вінавальным склоне, можа быць апушчаны: La knabo iras en arbaron. — Хлопчык ідзе ў лес. — La knabo iras arbaron.

7.8. У беларускай мове ў адмоўных сказах вінавальны склон замяняецца на родны, напрыклад: Я бачу кнігу *(каго, што?), але: *Я не бачу кнігі (каго, чаго?). У эсперанта такая замена не дапускаецца. Параўнайце: Mi vidas libron, sed mi ne vidas kajeron. — Я бачу кнігу, **але я не бачу **сшытка.

7.9. Калі ў сказе выкарыстаны побач два назоўнікі ў якасці прамога дапаўнення, то ў вінавальным склоне ставіцца толькі першы з іх: Mi lernas la internacian lingvon Esperanto. — Я вывучаю міжнародную мову эсперанта.

7.10. Вінавальны склон ужываецца ў сказах тыпу: «Bonan matenon!» (добрай раніцы!), «Bonan nokton!» *(дабранач!), у якіх маецца на ўвазе скарачэнне слоў «жадаю вам». Да гэтага тыпу прымыкаюць па аналогіі і прывітальныя сказы тыпу: *«Saluton!» (прывітанне!), «Bonvenon!» (сардэчна запрашаем!) і інш.

7.11. І напаследак хочацца засцерагчы пачынаючых вывучаць міжнародную мову эсперанта ад тых прыкрых памылак, якія робяць пачаткоўцы толькі таму, што ў роднай мове формы назоўнага і вінавальнага склонаў для неадушаўлёных назоўнікаў часта супадаюць: Jen estas nova libro. Mi vidas novan libron. — Вось новая кніга. Я бачу новую кнігу. Але: Jen staras nova domo. Mi vidas novan domon. — Вось стаіць новы дом. Я бачу (каго, што?) новы дом.