14.1. У беларускай мове дзеепрыметнікі бываюць незалежнага і залежнага стану. У эсперанта яны падзяляюцца на актыўныя (незалежнага стану) і пасіўныя (залежнага стану). Усе дзеепрыметнікі ў эсперанта маюць адзіны канчатак -a і скланяюцца як прыметнікі.
14.2. Актыўныя дзеепрыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ant- для цяперашняга часу, -int- для прошлага часу і -ont- для будучага часу: la leganta knabo — хлопчык, які чытае — la knabo, kiu legas; la leginta knabo — хлопчык, які чытаў — la knabo, kiu legis; la legonta knabo — хлопчык, які будзе чытаць — la knabo, kiu legos.
14.3. Актыўныя дзеепрыметнікі выкарыстоўваюцца ў эсперанта даволі шырока, а іх пераклад на беларускую мову складае пэўныя цяжкасці з-за адсутнасці адпаведных граматычных форм у беларускай мове. Калі ў беларускай мове нельга знайсці адпаведнікаў, можна перакласці даданым сказам: malsaniĝinta virino — захварэўшая жанчына, maturiĝinta junulo — узмужнелы юнак, але: ĉi tie loganta homo — чалавек, які тут пражывае.
14.4. Пасіўныя дзеепрыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -at- для цяперашняга часу, -it- для прошлага часу і -ot- для будучага часу: la legata libro — кніга, якую чытаюць, la legita libro — (пра) чытаная кніга, la legota libro — кніга, якую будуць чытаць.
14.5. Пасіўныя дзеепрыметнікі цяперашняга і будучага часу звычайна перакладаюцца даданымі сказамі.
14.6. Ад дзеепрыметнікаў пры дапамозе канчатка -e- могуць утварацца дзеепрыслоўі, а пры дапамозе канчатка -o — назоўнікі:legante — чытаючы, leginte — прачытаўшы, legonte — прачытаўшы (у будучым), leganto — чытач, leginto — чытач быўшы, legonto — чытач будучы, dirite — farite — сказана — зроблена, delegito — дэлегат.