14.1. У беларускай мове дзеепрыметнікі бываюць незалежнага і залежнага стану. У эсперанта яны падзяляюцца на актыўныя (незалежнага стану) і пасіўныя (залежнага стану). Усе дзеепрыметнікі ў эсперанта маюць адзіны канчатак -a і скланяюцца як прыметнікі.

14.2. Актыўныя дзеепрыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ant- для цяперашняга часу, -int- для прошлага часу і -ont- для будучага часу: la leganta knaboхлопчык, які чытаеla knabo, kiu legas; la leginta knaboхлопчык, які чытаўla knabo, kiu legis; la legonta knaboхлопчык, які будзе чытаць — la knabo, kiu legos.

14.3. Актыўныя дзеепрыметнікі выкарыстоўваюцца ў эсперанта даволі шырока, а іх пераклад на беларускую мову складае пэўныя цяжкасці з-за адсутнасці адпаведных граматычных форм у беларускай мове. Калі ў беларускай мове нельга знайсці адпаведнікаў, можна перакласці даданым сказам: malsaniĝinta virinoзахварэўшая жанчына, maturiĝinta junuloузмужнелы юнак, але: ĉi tie loganta homoчалавек, які тут пражывае.

14.4. Пасіўныя дзеепрыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -at- для цяперашняга часу, -it- для прошлага часу і -ot- для будучага часу: la legata libroкніга, якую чытаюць, la legita libro(пра) чытаная кніга, la legota libroкніга, якую будуць чытаць.

14.5. Пасіўныя дзеепрыметнікі цяперашняга і будучага часу звычайна перакладаюцца даданымі сказамі.

14.6. Ад дзеепрыметнікаў пры дапамозе канчатка -e- могуць утварацца дзеепрыслоўі, а пры дапамозе канчатка -o — назоўнікі:leganteчытаючы, leginteпрачытаўшы, legonteпрачытаўшы (у будучым), legantoчытач, legintoчытач быўшы, legontoчытач будучы, diritefariteсказаназроблена, delegitoдэлегат.