17.1. У эсперанта, як і ў беларускай мове, ёсць пэўная колькасць дзеясловаў, якія ўжываюцца самастойна, утвараючы асобныя сказы: Pluvas. — Ідзе дождж; Neĝas. — Ідзе снег; Najlas. — Ідзе град; Tondras. — Грыміць гром. Такія дзеясловы называюцца безасабовымі.
17.2. Аднак у адрозненне ад беларускай мовы ў эсперанта могуць ужывацца і безасабовыя выразы, якія звычайна складаюцца з дапаможнага дзеяслова esti ў любым часе і прыслоўя, прычым сам дзеяслоў, калі ён стаіць у цяперашнім часе, не перакладаецца: estas varme — цёпла, але: estis varme — было цёпла, estos varme — будзе цёпла.