Ужыванне прыназоўнікаў у эсперанта і беларускай мове не заўсёды супадае. Пры гэтым трэба дадаць, што ў эсперанта прыназоўнікі могуць набываць уласцівасці, не характэрныя для беларускай мовы. Таму неабходна засяродзіць увагу на кожным прыназоўніку асобна.
19.1. al — звычайна гэты прыназоўнік ужываецца для перадачы давальнага склону і перакладаецца не заўсёды: Mi donacas al vi ĉi tiun libron. — Я дару табе гэтую кнігу; Mi iras al Viktoro. — Я іду да Віктара; Ni veturas al Moskvo. — Мы едзем у Маскву. Гэты прыназоўнік ужываецца тады, калі трэба паказаць напрамак дзеяння (каму? куды?) і толькі з назоўным склонам. Прыназоўнік al можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі ці кораня: doni — даваць, aldoni — дадаць, aldonaĵo — дадатак, aliĝi — далучыцца.
19.2. Anstataŭ — за (каго?); замест; замест таго, каб. Можа ўжывацца як з назоўным, так і з вінавальным склонам: Homaĉo! Anstataŭ labori vi dormas! — Нягоднік! Замест таго, каб працаваць, ты спіш! Hodiaŭ mi laboras anstataŭ mia amiko. — Сёння я працую за свайго сябра. Anstataŭ la libron mi aĉetis al vi novan magazinon. — Замест (узамен) кнігі я табе купіў новы часопіс. Anstataŭ Nikolao la patrino regalis Viktoron. — Замест Міколы маці пачаставала Віктара (не Мікола, а маці пачаставала Віктара). Anstataŭ Nikolaon la patrino regalis Viktoron. — Замест Міколы маці пачаставала Віктара (маці пачаставала не Міколу, а Віктара).
У беларускай мове правільнае разуменне апошніх двух сказаў дасягаецца лагічным націскам (у першым з гэтых сказаў на слове маці, а ў другім на слове Міколы ці на слове Віктара).
Прыназоўнік anstataŭ можа выкарыстоўвацца і ў якасці самастойнага слова: anstataŭ — замяніць, anstataŭanto — намеснік.
19.3. Antaŭ — перад. Выкарыстоўваецца для паказу месца або часу. Ужываецца з назоўным склонам (калі можна задаць пытанні дзе? калі?) і з вінавальным склонам (калі можна задаць пытанне куды?): Antaŭ mi sidas bela junulino. — Перада мной сядзіць прыгожая дзяўчына. Seĝo staras antaŭ tablo. — Стул стаіць (дзе?) перад сталом. Starigu seĝon antaŭ tablon! — дастаў стул (куды?) перад сталом! Estas 15 minutoj antaŭ la dua. — 15 хвілін да другой. Mi vidis Nikolaon antaŭ du tagoj. — Я бачыў Міколу два дні таму назад.
Прыназоўнік antaŭ можа выкарыстоўвацца таксама ў якасці прыстаўкі або самастойнага слова: antaŭhieraŭ — пазаўчора, antaŭiri — antaŭmarŝi — ісці наперадзе, antaŭeniri — antaŭenmarŝi — ісці наперад, antaŭdiri — прадказаць, antaŭvidi — прадбачыць, antaŭa — ранейшы, папярэдні, malantaŭa — пазнейшы, задніў antaŭe — раней, папярэдне, antaŭen — наперад, malantaŭen — назад і г. д.
19.4. Apud — ля, каля. Гэты прыназоўнік паказвае на блізкасць або суседства, ужываецца з назоўным і зрэдку з вінавальным склонам: Mia amiko sidas apud mi. — Мой сябар сядзіць ля мяне. Apud nia domo oni konstruas novan kinejon. — Каля нашага дома будуюць новы кінатэатр. Ni kolektiĝu apud teatro. — Давайце збяромся ля тэатра. Metu la seĝon apud la tablon! — Пастаў стул ля стала!
Прыназоўнік apud можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі ці самастойнага слова: apuda — блізкі, суседні, apude — побач, apudborda — прыбярэжны, apudlima — пагранічны, apudmara — прыморскі, apudvoja — прыдарожны.
19.5. Ĉe — у, за, ля. Ужываецца з назоўным і вінавальным склонам: Vespermanĝu hodiaŭ ĉe ni! — Павячэрай сёння ў нас! Mi estis ĉe Sergeo. — Я быў у Сяргея. La tuta familio sidis ĉe la tablo. — Уся сям’я сядзела за сталом. Ni sidis ĉe la lignofajro kaj kantis. — Мы сядзелі ля вогнішча і спявалі. Sidiĝu al ni ĉe la tablon! — Сядай да нас за стол!
Часта прыназоўнік ĉe па сэнсу набліжаецца да прыназоўніка apud, але ўсё ж паказвае на большую блізкасць: Nikolao staris ĉe la fenestro. Nikolao staris apud la fenestro. — Мікола стаяў ля акна. Ĉemara — apudmara — прыморскі.
У якасці прыстаўкі прыназоўнік ĉe выкарыстоўваецца вельмі рэдка: ĉeesti — прысутнічаць, ĉetabla festo — застолле.
19.6. Ĉirkaŭ — навокал, каля (прыблізна). Ужываецца з назоўным склонам: Ĉirkaŭ la vilaĝo estis densa arbaro. — Вакол вёскі быў густы лес. Nun estas ĉirkaŭ la kvina. — Зараз каля пяці гадзін. Ŝi havas ĉirkaŭ kvindek jarojn. — Ёй каля пяцідзесяці год.
Прыназоўнік ĉirkaŭ можа быць выкарыстаны ў якасці прыстаўкі ці самастойнага слова: ĉirkaŭa — навакольны, ĉirkaŭe — наўкол (прыслоўе), ĉirkaŭo — наваколле, ĉirkaŭi — ĉirkaŭiĝi — абкружаць, ĉirkaŭbari — абгарадзіць, ĉirkaŭbraki — абняць, абхапіць, ĉirkaŭflugi — абляцець, ĉirkaŭiri — абысці, ĉirkaŭmezuri — абмераць і г. д.
19.7. Прыназоўнік da ўжываецца пасля назоўнікаў і прыслоўяў, якія паказваюць колькасць. Сам прыназоўнік не перакладаецца, а слова ці група слоў, якія ідуць за прыназоўнікам, перакладаюцца ў родным склоне: glaso da akvo — шклянка вады, multe da libroj — многа кніг, deko da ovoj — дзясятак яек, kvin jaroj da laboro — пяць год працы, unu kilogramo da terpomoj — кілаграм бульбы, bukedo da rozoj — букет руж, deko da kilometroj — дзясятак кіламетраў. Прыназоўнік da не ўжываецца пасля колькасных лічэбнікаў і прыметнікаў: kvin rubloj — пяць рублёў, multaj libroj — многія кнігі, многа кніг.
19.8. De — ад, з, са. Прыназоўнік de самы ўжывальны ў мове эсперанта. Ён ужываецца для перадачы граматычнай катэгорыі роднага і творнага склону для адушаўлёных назоўнікаў. На беларускую мову перакладаецца не заўсёды: La libro de mia amiko. — Кніга майго сябра. La letero skribita de mia patro. — Пісьмо, напісанае маім бацькам. La stratoj de Minsk. — Вуліцы Мінска. De komenco de la jaro. — З пачатку года. De infanaj jaroj. — З дзіцячых гадоў. Veturi de Bresto ĝis Minsko. — Ехаць з Брэста да Мінска. De mateno ĝis vespero. — Ад ранку да вечара. Li paliĝis de kolero. — Ён пабялеў ад злосці. Janka Kupala estas poeto de granda talento. — Янка Купала — паэт вялікага таленту.
Апошнім часам замест прыназоўніка de нярэдка ўжываюць неалагізмы far, fare de ў выпадках, калі ў сказе пазначана, кім праводзіцца дзеянне: La romano «La tria generacio» estas verkita far (fare de) Kuzma Ĉorny. — Раман «Трэцяе пакаленне» напісаны Кузьмой Чорным.
Прыназоўнік de можа выкарыстоўвацца таксама і ў якасці прыстаўкі: defali — адпасці, deiri — адысці, deflugi — адляцець, dehaki — адсячы, deĵeti — адкінуць і г. д.
19.9. Dum — пакуль, у час, у той час як. Гэты прыназоўнік можа выкарыстоўвацца ў якасці прыстаўкі і самастойнага слова: Dum mi parolos pertelefone, vi legu ĵurnalojn. — Пакуль я буду размаўляць па тэлефоне, ты пачытай газеты. Dum libera tempo mi ŝatas promeni en parko. — У вольны час я люблю прагуляцца па парку. Mi rimarkis, ke dum la vespermanĝo li estis malgaja. — Я прыкмеціў, што ў час вячэры ён быў невясёлы. Dum vi ripozis mi sukcesis traduki tutan tekston. — У той час як (пакуль) ты адпачываў, я паспеў перакласці ўвесь тэкст. Dume mi estas okupita. — Пакуль што я заняты. Vi estas mia dumviva ŝuldanto. — Ты мой пажыццёвы даўжнік.
19.10. Ekster — за, па-за, звонку. Гэты прыназоўнік можа ўжывацца ў якасці самастойнага слова і вельмі шырока ўжываецца ў якасці прыстаўкі. Можа выкарыстоўвацца з назоўным ці з вінавальным склонам: Bonvolu eliri ekster la pordon! — Выйдзі, калі ласка, за дзверы! (куды?) Sed mi hieraŭ estis ekster la pordo! — Але ж я ўчора быў (дзе?) за дзвярыма! Dimanĉe mi preferas ripozi ekster la urbo. — Я лічу за лепшае па нядзелях адпачываць за горадам. Viktoro estas akceptita ekster la konkurso. — Віктар прыняты па-за конкурсам; ekstere — звонку, ekstero — eksteraĵo — знешнасць, вонкавы выгляд, ekstera — вонкавы, знадворны, навакольны, eksterlanda — замежны, eksterordinara — незвычайны, eksterplana — пазапланавы.
19.11. El — з, са. Ужываецца з назоўным склонам: Vera venis el Grodno. — Вера прыехала з Гродна. Mi ricevis leteron de mia amiko el Leningrad. — Я атрымаў пісьмо ад сябра з Ленінграда. Nina trinkas kafon el taso. — Ніна п’е каву з кубачка. Прыназоўнік el ужываецца вельмі шырока ў якасці прыстаўкі: eliri — выйсці, eltrinki — выпіць, elverŝi — выліць і г. д.
19.12. En — у, ва. Ужываецца з назоўным склонам (калі можна спытаць: дзе?) і з вінавальным склонам (калі можна спытаць: калі?): Nikolao studas en instituto kaj Anatolo studas en universitato. — Мікола вучыцца ў інстытуце, а Анатоль вучыцца ва ўніверсітэце. Marina laboras en biblioteko kaj Anna laboras en uzino. — Марына працуе ў бібліятэцы, а Ганна — на заводзе. Knabo kuras en la korto. — Хлопчык бегае (дзе?) у двары. Knabo kuras en la korton. — Хлопчык бяжыць (куды?) у двор. Mi tralegis ĉi tiun libron en daŭro de du tagoj. — Я прачытаў гэтую кнігу за два дні (на працягу двух дзён). En septembro — у верасні, en vintro — зімой.
Прыназоўнік en можа выкарыстоўвацца як самастойнае слова, часцей, аднак, выкарыстоўваецца ў якасці прыстаўкі: ena — унутраны, ene — унутры, усярэдзіне, enhavo — змест, enmeti — укласці, улажыць, enporti — унесці і г. д.
19.13. Ĝis — да, да таго, пакуль. Выкарыстоўваецца толькі з назоўным склонаў: Ni veturas ĝis Moskvo. — Мы едзем да Масквы. Iru ĝis fino! — Ідзіце да канца! Ni laboras de mateno ĝis vespero. — Мы працуем ад раніцы да вечара. Ĝis kiam mi atendos vin? — Дакуль (да якога часу) я буду вас чакаць? Vi atendu, ĝis kiam mi venos! — Чакайце (да таго часу), пакуль я не прыйду. Ĝis revido! — Да пабачэння, ĝis morgaŭ — да заўтра.
Гэты прыназоўнік можа выкарыстоўвацца ў якасці прыстаўкі: ĝisatendi — дачакацца, ĝisvivi — дажыць, ĝismorte — да самай смерці.
19.14. Inter — па(між), (па)сярод. Ужываецца з назоўным і зрэдку з вінавальным склонам: egala inter egalaj — роўная між роўных, inter ni — (па)між нас, сярод нас, inter du urboj — паміж двума гарадамі, inter amikoj — сярод сяброў. Pendigu ĉi tiun bildon inter du fenestrojn! — Павесь гэтую карціну паміж вокнамі!
Зрэдку ўжываецца як самастойнае слова, часцей у якасці прыстаўкі: intera — пасярэдні, прамежкавы, прамежны, internacia — міжнародны, interalie — між іншым, interligo — узаемасувязь, interrompi — перапыніць.
19.15. Je — прыназоўнік, які не мае самастойнага значэння. Ён ужываецца тады, калі па сэнсу мы не можам ужыць які-небудзь іншы прыназоўнік: plena je zorgoj — поўны клопатаў, riĉa je mono — багаты на грошы, esperi je propraj fortoj — спадзявацца на ўласныя сілы, Mi kalkulas je via helpo. — Я разлічваю на тваю дапамогу.
Падчас прыназоўнік je можа замяняцца вінавальным склонам ці наадварот: Mi respondas je via letero. Mi respondas vian leteron. — Я адказваю на тваё пісьмо.
Аднак прыназоўнік je ужываецца заўсёды для паказання часу: je la tria (horo) — а трэцяй гадзіне, je la meznokto — апоўначы.
19.16. Kontraŭ — супраць, насупраць. Ужываецца з назоўным склонам і толькі зрэдку з вінавальным: Mi staras kontraŭ urba teatro. — Я стаю насупраць гарадскога тэатра. Heroe eli batalis kontraŭ malamiko. — Па-геройску яны змагаліся супраць ворага. Mi aĉetis ĉi tiun libron kontraŭ tri rubloj — Я купіў гэтую кнігу за тры рублі. Li frapis sin forte kontraŭ la muron. — Ён моцна стукнуўся аб сцяну. Vi estas maljusta kontraŭ mi. — Ты несправядлівы да мяне.
Прыназоўнік kontraŭ можа ўжывацца як корань самастойнага слова або ў якасці прыстаўкі: kontraŭa — супрацьлеглы, kontraŭe — насупраць, kontraŭulo — праціўнік, kontraŭdiri — kontraŭparoli — пярэчыць, супярэчыць, kontraŭrevolucia — контррэвалюцыйны, kontraŭofensivo — контрнаступленне, kontraŭstari — супрацьстаяць, супраціўляцца.
19.17. Krom — апрача, апроч, акрамя. Ужываецца звычайна з назоўным склонам, але зрэдку можа выкарыстоўвацца і з вінавальным склонам: Venis ĉiuj krom Nikolao. — Прыйшлі ўсе апроч Міколы. Krom mi en la ĉambro estis neniu. — Апроч мяне ў пакоі нікога не было. Li volis vidi neniun krom min. — Ён не хацеў нікога бачыць апрача мяне.
Прыназоўнік krom зрэдку выкарыстоўваецца як прыстаўка або як самастойнае слова: krome, krom tio — апроч таго, kroma — дадатковы, kromnomo — мянушка, krompago— даплата.
19.18. Kun — з, са. Ужываецца з назоўным склонам: Mi volas paroli kun vi. — Я хачу пагаварыць з табой. Kun granda plezuro mi legas ĉi tiun libron. — З задавальненнем я чытаю гэтую кнігу. Venu kun via frato! — Прыйдзі са сваім братам!
Прыназоўнік kun шырока выкарыстоўваецца ў якасці прыстаўкі, часта ўжываецца таксама ў якасці кораня самастойнага слова: kune — разам, kuna — супольны, kunigi — аб’яднаць, kunekzisti — суіснаваць, kunfrato — сабрат, kunlabori — супрацоўнічаць, kunsenti — спачуваць.
19.19. Laŭ — па. Гэты прыназоўнік ужываецца ў сэнсе «згодна», «адпаведна» або паказвае напрамак руху: Paŭlo iras laŭ la strato. — Павел ідзе па вуліцы. Laŭ mia opinio ni devas viziti Nikolaon. — На маю думку, мы павінны наведаць Міколу. Oni faris tion laŭ via ordono. — Усё, зроблена па вашаму загаду. Iru laŭ via vojo! — Ідзі сваёй дарогай! — Rakontu ĉion laŭ ordo! — Раскажы ўсё па парадку!
Выкарыстоўваецца таксама і ў якасці прыстаўкі: laŭbezone — na патрэбе, laŭlarĝe — упоперак, laŭlonge — удоўж, laŭeble — па магчымасці.
19.20. Malgraŭ — нягледзячы на, не зважаючы на. Ужываецца з назоўным склонам: Ni promenis laŭ la strato malgraŭ la pluvo. — Мы шпацыравалі па вуліцы, не зважаючы на дождж. Malgraŭ multaj malhelpoj ni atingis la celon. — Нягледзячы на многія перашкоды, мы дасягнулі мэты.
19.21. Per — пры дапамозе, праз. Ужываецца з назоўным склонам. Гэты прыназоўнік не перакладаецца, калі ўжываецца для перадачы творнага склону.
Vi povas interkompreniĝi per Esperanto. — Вы можаце паразумецца пры дапамозе эсперанта. Mi transdonos al vi la libron per Viktoro. — Я перадам табе кнігу праз Віктара. Ne per pano sole vivas la homo. — Не хлебам адно жыве чалавек. Mi venis per aŭtomobilo. — Я прыехаў на аўтамабілі. La patro gvidas la etan knabon per la mano. — Бацька вядзе маленькага хлопчыка за руку.
Per можа ўжывацца як корань асобнага слова ці ў якасці прыстаўкі: peri — пасрэднічаць, peranto — пасрэднік, senpera — непасрэдны, perforte — гвалтам, сілком.
Калі прыназоўнік per ужываецца ў форме прыслоўя pere, то гэта прыслоўе ўжываецца з прыназоўнікам de: Maksimo ne konis Esperanton kaj parolis kun eksterlandano pere de interpretisto. — Максім не ведаў эсперанта і гаварыў з чужаземцам пры дапамозе перакладчыка.
19.22. Po — па. Ужываецца толькі з лічэбнікамі: po du rubloj — па два рублі, po tri libroj — па тры кнігі. Зрэдку можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: pohora pago — пагадзінная аплата, pomalmulte — патроху.
19.23. Por — для, дзеля, для таго каб. Ужываецца з назоўным склонам: Mi faras tion por vi. — Я раблю гэта для цябе. Mi faras tion por via bono. — Я раблю гэта дзеля твайго дабра. Mi faras tion por ke vi trankviliĝu. — Я раблю гэта для таго, каб ты супакоіўся.
Прыназоўнік por ужываецца тады, калі трэба паказаць мэту дзеяння. Ён можа таксама ўжывацца ў спалучэнні са злучкам ke: Mi skribas al vi la leteron por ke vi sciu pri miaj novaĵoj. — Я пішу табе пісьмо, каб ты ведаў мае навіны. На беларускую мову прыназоўнік por можа перакладацца і іншымі словамі: mi venis por du semajnoj— я прыехаў на два тыдні, mi perlaboras ducent rublojn por monato — я зарабляю дзвесце рублёў у месяц.
19.24. Post — пасля, за, па-за. Ужываецца з назоўным, зрэдку з вінавальным склонам: Post la Nova Jaro mi volas iom ripozi. — Пасля Новага года я хачу крыху адпачыць. Post la pordo staris nekonata homo. — За дзвярыма стаяў незнаёмы чалавек. Li estis ie post montoj. — Ён быў дзесьці па-за гарамі. Post tri tagoj mi revenos. — Праз тры дні я вярнуся. Post kiam mi revenos, mi trovos vin — Пасля таго, як я вярнуся, я знайду цябе.
Post ужываецца як самастойнае слова і ў якасці прыстаўкі: poste — потым, пазней, ззаду, posten — назад, postaĵo — зад, задняя частка, posteuloj — нашчадкі, postmorta — пасмяротны, postparolo — пасляслоўе, postsignо — след.
19.25. Preter — міма, паўз, паблізу. Ужываецца з назоўным склонам: Li pasis preter mi. — Ён прайшоў міма мяне. Ni veturis preter arbaro. — Мы праязджалі паўз лес. Rivero fluis preter vilaĝo. — Рэчка працякала паблізу вёскі.
Preter можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: preteriri, preterpasi — прайсці міма, preterlasi — прапусціць.
19.26. Pri — аб, аба, пра. Ужываецца з назоўным склонам. Ni ĵus parolis pri vi. — Мы толькі што гаварылі аб табе. Ni devas paroli pri ĉio. — Мы павінны пагаварыць аб усім. Pri mi vi nenion scias. — Пра мяне вы нічога не ведаеце. Можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: prilabori — апрацаваць, priparoli — абгаварыць, pripensi — абдумаць.
19.27. Pro — праз, дзеля. Можа перакладацца іншымі словамі. Ужываецца з назоўным склонам. Гэты прыназоўнік паказвае прычыну дзеяння: Pro vi mi estas ĉi tie. — Праз цябе я тут. Pro la panpeco li devas labori. — Дзеля куска хлеба ён павінен працаваць. Ŝi paliĝis pro timo. — Яна збляднела ад страху. Li ne venis pro malsano. — Ён не прыйшоў па прычыне хваробы. Okulon pro okulo, denton pro dento. — Вока за вока, зуб за зуб.
19.28. Sen — без. Ужываецца з назоўным склонам: Sen vi mi iros nenien. — Без вас я нікуды не пайду. Прыназоўнік sen можа ўжывацца з інфінітывам дзеяслова: Vi prenis mian libron sen demandi mian permeson. — Ты ўзяў маю кнігу, не спытаўшыся майго дазволу.
Прыназоўнік sen можа зрэдку ўжывацца як корань самастойнага слова і часцей у якасці прыстаўкі: seniĝi — пазбавіць, seniĝi — пазбавіцца, senalkohola — безалкагольны, senargumenta — бяздоказны, sencele — бязмэтна.
19.29. Sub — пад. Ужываецца з назоўным склонам, калі можна задаць пытанне «дзе?» і з вінавальным склонам, калі можна паставіць пытанне «куды?»: Nikolao metis la kajeron sub la libron. — Мікола паклаў сшытак пад кнігу (куды?). La kajero estas sub la libro. — Сшытак ляжыць (дзе?) пад кнігай. Li portas librojn sub la brako. — Ён нясе кнігі пад пахай.
Прыназоўнік sub ужываецца шырока ў якасці кораня самастойных слоў і ў якасці прыстаўкі: sube — унізе, ніжэй, suben — уніз, subiĝi — падпарадкавацца, subulo — падначалены, subaĉeti — падкупіць, subfosi — падкапаць, subskribi — падпісаць, substreki — падкрэсліць.
19.30. Super — над, па-над. Ужываецца звычайна з назоўным склонам: Super ni estis lazura ĉielo. — Над намі было блакітнае неба. Mevoj flugas super maro. — Чайкі лётаюць па-над морам. Аднак лічыцца правільным ужыванне вінавальнага склону пасля прыназоўніка super, калі гаворка ідзе аб перамяшчэнні: La suno leviĝis super la teron. — Сонца ўзнялося над зямлёй.
Прыназоўнік super можа ўжывацца як корань самастойнага слова ці ў якасці прыстаўкі: supera — вышэйшы, superi — перавышаць, superflua — лішні, superkrii — перакрычаць, superlaŭdi — перахваліць, supermezura — празмерны.
19.31. Sur — на. Ужываецца з назоўным склонам, калі можна паставіць пытанне «дзе?» і з вінавальным склонам, калі можна паставіць пытанне «куды?»: Mi metis libron sur la tablon. — Я паклаў кнігу (куды?) на стол. La libro kuŝas sur la tablo. — Кніга ляжыць (дзе?) на стале.
Прыназоўнік sur можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: surskribi — надпісаць, surmeti — пакласці, апрануць.
19.32. Tra — праз, скрозь. Звычайна ўжываецца з назоўным склонам: Tra la fenestro mi vidis Nikolaon, kiu ien rapidis. — Праз акно я бачыў Міколу, які некуды спяшаўся. La ŝtelisto eniĝis la ĉambron tra la fenestro. — Злодзей пранік у пакой праз акно.
Прыназоўнік tra можа выкарыстоўвацца як корань самастойнага слова або як прыстаўка: traa — скразны, trae — наскрозь, trabati — прабіць, trablovo — скразняк, trairi — прайсці, traveturi — праехаць.
19.33. Trans — цераз, праз, за. Ужываецца з назоўным склонам, калі размова ідзе аб месцы дзеяння (дзе?) і з вінавальным склонам, калі размова ідзе аб напрамку дзеяння (куды?): Oni konstruis novan ponton trans la rivero. — Пабудавалі новы мост цераз раку. La aviadilo flugas trans la arbaro. — Самалёт ляціць (дзе?) па-над лесам. La aviadilo transflugis trans la arbaron. — Самалёт праляцеў (куды?) за лес. Mi ne konas la popolon, kiu vivas trans la maro. — Я не ведаю народа, які жыве (дзе?) за морам. Baldaŭ mi veturos per ŝipo trans la maron. — Скора я паеду на караблі (куды?) за мора.
Прыназоўнік trans можа таксама выкарыстоўвацца ў якасці кораня самастойнага слова ці прыстаўкі: transigi — перанесці, перавезці, перакінуць, transiĝi — перайсці, пераехаць, transdoni — перадаць, transiri — перайсці, transveturi — пераехаць.