Ужыванне прыназоўнікаў у эсперанта і беларускай мове не заўсёды супадае. Пры гэтым трэба дадаць, што ў эсперанта прыназоўнікі могуць набываць уласцівасці, не характэрныя для беларускай мовы. Таму неабходна засяродзіць увагу на кожным прыназоўніку асобна.

19.1. al — звычайна гэты прыназоўнік ужываецца для перадачы давальнага склону і перакладаецца не заўсёды: Mi donacas al vi ĉi tiun libron. — Я дару табе гэтую кнігу; Mi iras al Viktoro. — Я іду да Віктара; Ni veturas al Moskvo. — Мы едзем у Маскву. Гэты прыназоўнік ужываецца тады, калі трэба паказаць напрамак дзеяння (каму? куды?) і толькі з назоўным склонам. Прыназоўнік al можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі ці кораня: doni — даваць, aldoni — дадаць, aldonaĵo — дадатак, aliĝi — далучыцца.

19.2. Anstataŭ — за (каго?); замест; замест таго, каб. Можа ўжывацца як з назоўным, так і з вінавальным склонам: Homaĉo! Anstataŭ labori vi dormas! — Нягоднік! Замест таго, каб працаваць, ты спіш! Hodiaŭ mi laboras anstataŭ mia amiko. — Сёння я працую за свайго сябра. Anstataŭ la libron mi aĉetis al vi novan magazinon. — Замест (узамен) кнігі я табе купіў новы часопіс. Anstataŭ Nikolao la patrino regalis Viktoron. — Замест Міколы маці пачаставала Віктара (не Мікола, а маці пачаставала Віктара). Anstataŭ Nikolaon la patrino regalis Viktoron. — Замест Міколы маці пачаставала Віктара (маці пачаставала не Міколу, а Віктара).

У беларускай мове правільнае разуменне апошніх двух сказаў дасягаецца лагічным націскам (у першым з гэтых сказаў на слове маці, а ў другім на слове Міколы ці на слове Віктара).

Прыназоўнік anstataŭ можа выкарыстоўвацца і ў якасці самастойнага слова: anstataŭзамяніць, anstataŭantoнамеснік.

19.3. Antaŭ — перад. Выкарыстоўваецца для паказу месца або часу. Ужываецца з назоўным склонам (калі можна задаць пытанні дзе? калі?) і з вінавальным склонам (калі можна задаць пытанне куды?): Antaŭ mi sidas bela junulino. — Перада мной сядзіць прыгожая дзяўчына. Seĝo staras antaŭ tablo. — Стул стаіць (дзе?) перад сталом. Starigu seĝon antaŭ tablon! — дастаў стул (куды?) перад сталом! Estas 15 minutoj antaŭ la dua. — 15 хвілін да другой. Mi vidis Nikolaon antaŭ du tagoj. — Я бачыў Міколу два дні таму назад.

Прыназоўнік antaŭ можа выкарыстоўвацца таксама ў якасці прыстаўкі або самастойнага слова: antaŭhieraŭ — пазаўчора, antaŭiri — antaŭmarŝi — ісці наперадзе, antaŭeniri — antaŭenmarŝi — ісці наперад, antaŭdiri — прадказаць, antaŭvidi — прадбачыць, antaŭa — ранейшы, папярэдні, malantaŭa — пазнейшы, задніў antaŭe — раней, папярэдне, antaŭen — наперад, malantaŭen — назад і г. д.

19.4. Apud — ля, каля. Гэты прыназоўнік паказвае на блізкасць або суседства, ужываецца з назоўным і зрэдку з вінавальным склонам: Mia amiko sidas apud mi. — Мой сябар сядзіць ля мяне. Apud nia domo oni konstruas novan kinejon. — Каля нашага дома будуюць новы кінатэатр. Ni kolektiĝu apud teatro. — Давайце збяромся ля тэатра. Metu la seĝon apud la tablon! — Пастаў стул ля стала!

Прыназоўнік apud можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі ці самастойнага слова: apudaблізкі, суседні, apudeпобач, apudbordaпрыбярэжны, apudlimaпагранічны, apudmaraпрыморскі, apudvojaпрыдарожны.

19.5. Ĉe — у, за, ля. Ужываецца з назоўным і вінавальным склонам: Vespermanĝu hodiaŭ ĉe ni! — Павячэрай сёння ў нас! Mi estis ĉe Sergeo. — Я быў у Сяргея. La tuta familio sidis ĉe la tablo. — Уся сям’я сядзела за сталом. Ni sidis ĉe la lignofajro kaj kantis. — Мы сядзелі ля вогнішча і спявалі. Sidiĝu al ni ĉe la tablon! — Сядай да нас за стол!

Часта прыназоўнік ĉe па сэнсу набліжаецца да прыназоўніка apud, але ўсё ж паказвае на большую блізкасць: Nikolao staris ĉe la fenestro. Nikolao staris apud la fenestro.Мікола стаяў ля акна. Ĉemaraapudmaraпрыморскі.

У якасці прыстаўкі прыназоўнік ĉe выкарыстоўваецца вельмі рэдка: ĉeestiпрысутнічаць, ĉetabla festoзастолле.

19.6. Ĉirkaŭ — навокал, каля (прыблізна). Ужываецца з назоўным склонам: Ĉirkaŭ la vilaĝo estis densa arbaro. — Вакол вёскі быў густы лес. Nun estas ĉirkaŭ la kvina. — Зараз каля пяці гадзін. Ŝi havas ĉirkaŭ kvindek jarojn. — Ёй каля пяцідзесяці год.

Прыназоўнік ĉirkaŭ можа быць выкарыстаны ў якасці прыстаўкі ці самастойнага слова: ĉirkaŭa — навакольны, ĉirkaŭeнаўкол (прыслоўе), ĉirkaŭoнаваколле, ĉirkaŭiĉirkaŭiĝiабкружаць, ĉirkaŭbariабгарадзіць, ĉirkaŭbrakiабняць, абхапіць, ĉirkaŭflugiабляцець, ĉirkaŭiriабысці, ĉirkaŭmezuriабмераць і г. д.

19.7. Прыназоўнік da ўжываецца пасля назоўнікаў і прыслоўяў, якія паказваюць колькасць. Сам прыназоўнік не перакладаецца, а слова ці група слоў, якія ідуць за прыназоўнікам, перакладаюцца ў родным склоне: glaso da akvoшклянка вады, multe da librojмнога кніг, deko da ovojдзясятак яек, kvin jaroj da laboroпяць год працы, unu kilogramo da terpomojкілаграм бульбы, bukedo da rozojбукет руж, deko da kilometrojдзясятак кіламетраў. Прыназоўнік da не ўжываецца пасля колькасных лічэбнікаў і прыметнікаў: kvin rublojпяць рублёў, multaj librojмногія кнігі, многа кніг.

19.8. De — ад, з, са. Прыназоўнік de самы ўжывальны ў мове эсперанта. Ён ужываецца для перадачы граматычнай катэгорыі роднага і творнага склону для адушаўлёных назоўнікаў. На беларускую мову перакладаецца не заўсёды: La libro de mia amiko. — Кніга майго сябра. La letero skribita de mia patro. — Пісьмо, напісанае маім бацькам. La stratoj de Minsk. — Вуліцы Мінска. De komenco de la jaro. — З пачатку года. De infanaj jaroj. — З дзіцячых гадоў. Veturi de Bresto ĝis Minsko. — Ехаць з Брэста да Мінска. De mateno ĝis vespero. — Ад ранку да вечара. Li paliĝis de kolero. — Ён пабялеў ад злосці. Janka Kupala estas poeto de granda talento. — Янка Купала — паэт вялікага таленту.

Апошнім часам замест прыназоўніка de нярэдка ўжываюць неалагізмы far, fare de ў выпадках, калі ў сказе пазначана, кім праводзіцца дзеянне: La romano «La tria generacio» estas verkita far (fare de) Kuzma Ĉorny. — Раман «Трэцяе пакаленне» напісаны Кузьмой Чорным.

Прыназоўнік de можа выкарыстоўвацца таксама і ў якасці прыстаўкі: defaliадпасці, deiriадысці, deflugiадляцець, dehakiадсячы, deĵetiадкінуць і г. д.

19.9. Dumпакуль, у час, у той час як. Гэты прыназоўнік можа выкарыстоўвацца ў якасці прыстаўкі і самастойнага слова: Dum mi parolos pertelefone, vi legu ĵurnalojn. — Пакуль я буду размаўляць па тэлефоне, ты пачытай газеты. Dum libera tempo mi ŝatas promeni en parko. — У вольны час я люблю прагуляцца па парку. Mi rimarkis, ke dum la vespermanĝo li estis malgaja. — Я прыкмеціў, што ў час вячэры ён быў невясёлы. Dum vi ripozis mi sukcesis traduki tutan tekston.У той час як (пакуль) ты адпачываў, я паспеў перакласці ўвесь тэкст. Dume mi estas okupita. — Пакуль што я заняты. Vi estas mia dumviva ŝuldanto. — Ты мой пажыццёвы даўжнік.

19.10. Ekster — за, па-за, звонку. Гэты прыназоўнік можа ўжывацца ў якасці самастойнага слова і вельмі шырока ўжываецца ў якасці прыстаўкі. Можа выкарыстоўвацца з назоўным ці з вінавальным склонам: Bonvolu eliri ekster la pordon! — Выйдзі, калі ласка, за дзверы! (куды?) Sed mi hieraŭ estis ekster la pordo! — Але ж я ўчора быў (дзе?) за дзвярыма! Dimanĉe mi preferas ripozi ekster la urbo. — Я лічу за лепшае па нядзелях адпачываць за горадам. Viktoro estas akceptita ekster la konkurso. — Віктар прыняты па-за конкурсам; ekstere — звонку, ekstero — eksteraĵo — знешнасць, вонкавы выгляд, ekstera — вонкавы, знадворны, навакольны, eksterlanda — замежны, eksterordinara — незвычайны, eksterplana — пазапланавы.

19.11. El — з, са. Ужываецца з назоўным склонам: Vera venis el Grodno. — Вера прыехала з Гродна. Mi ricevis leteron de mia amiko el Leningrad. — Я атрымаў пісьмо ад сябра з Ленінграда. Nina trinkas kafon el taso. — Ніна п’е каву з кубачка. Прыназоўнік el ужываецца вельмі шырока ў якасці прыстаўкі: eliri — выйсці, eltrinki — выпіць, elverŝi — выліць і г. д.

19.12. En — у, ва. Ужываецца з назоўным склонам (калі можна спытаць: дзе?) і з вінавальным склонам (калі можна спытаць: калі?): Nikolao studas en instituto kaj Anatolo studas en universitato. — Мікола вучыцца ў інстытуце, а Анатоль вучыцца ва ўніверсітэце. Marina laboras en biblioteko kaj Anna laboras en uzino. — Марына працуе ў бібліятэцы, а Ганна — на заводзе. Knabo kuras en la korto. — Хлопчык бегае (дзе?) у двары. Knabo kuras en la korton. — Хлопчык бяжыць (куды?) у двор. Mi tralegis ĉi tiun libron en daŭro de du tagoj. — Я прачытаў гэтую кнігу за два дні (на працягу двух дзён). En septembro — у верасні, en vintro — зімой.

Прыназоўнік en можа выкарыстоўвацца як самастойнае слова, часцей, аднак, выкарыстоўваецца ў якасці прыстаўкі: enaунутраны, eneунутры, усярэдзіне, enhavoзмест, enmetiукласці, улажыць, enportiунесці і г. д.

19.13. Ĝis — да, да таго, пакуль. Выкарыстоўваецца толькі з назоўным склонаў: Ni veturas ĝis Moskvo. — Мы едзем да Масквы. Iru ĝis fino! — Ідзіце да канца! Ni laboras de mateno ĝis vespero. — Мы працуем ад раніцы да вечара. Ĝis kiam mi atendos vin? — Дакуль (да якога часу) я буду вас чакаць? Vi atendu, ĝis kiam mi venos! — Чакайце (да таго часу), пакуль я не прыйду. Ĝis revido! — Да пабачэння, ĝis morgaŭ — да заўтра.

Гэты прыназоўнік можа выкарыстоўвацца ў якасці прыстаўкі: ĝisatendiдачакацца, ĝisviviдажыць, ĝismorteда самай смерці.

19.14. Inter — па(між), (па)сярод. Ужываецца з назоўным і зрэдку з вінавальным склонам: egala inter egalaj — роўная між роўных, inter ni — (па)між нас, сярод нас, inter du urboj — паміж двума гарадамі, inter amikoj — сярод сяброў. Pendigu ĉi tiun bildon inter du fenestrojn! — Павесь гэтую карціну паміж вокнамі!

Зрэдку ўжываецца як самастойнае слова, часцей у якасці прыстаўкі: interaпасярэдні, прамежкавы, прамежны, internaciaміжнародны, interalieміж іншым, interligoузаемасувязь, interrompiперапыніць.

19.15. Je — прыназоўнік, які не мае самастойнага значэння. Ён ужываецца тады, калі па сэнсу мы не можам ужыць які-небудзь іншы прыназоўнік: plena je zorgoj — поўны клопатаў, riĉa je mono — багаты на грошы, esperi je propraj fortoj — спадзявацца на ўласныя сілы, Mi kalkulas je via helpo. — Я разлічваю на тваю дапамогу.

Падчас прыназоўнік je можа замяняцца вінавальным склонам ці наадварот: Mi respondas je via letero. Mi respondas vian leteron. — Я адказваю на тваё пісьмо.

Аднак прыназоўнік je ужываецца заўсёды для паказання часу: je la tria (horo)а трэцяй гадзіне, je la meznoktoапоўначы.

19.16. Kontraŭ — супраць, насупраць. Ужываецца з назоўным склонам і толькі зрэдку з вінавальным: Mi staras kontraŭ urba teatro. — Я стаю насупраць гарадскога тэатра. Heroe eli batalis kontraŭ malamiko. — Па-геройску яны змагаліся супраць ворага. Mi aĉetis ĉi tiun libron kontraŭ tri rubloj — Я купіў гэтую кнігу за тры рублі. Li frapis sin forte kontraŭ la muron. — Ён моцна стукнуўся аб сцяну. Vi estas maljusta kontraŭ mi. — Ты несправядлівы да мяне.

Прыназоўнік kontraŭ можа ўжывацца як корань самастойнага слова або ў якасці прыстаўкі: kontraŭaсупрацьлеглы, kontraŭeнасупраць, kontraŭuloпраціўнік, kontraŭdirikontraŭparoliпярэчыць, супярэчыць, kontraŭrevoluciaконтррэвалюцыйны, kontraŭofensivoконтрнаступленне, kontraŭstariсупрацьстаяць, супраціўляцца.

19.17. Krom — апрача, апроч, акрамя. Ужываецца звычайна з назоўным склонам, але зрэдку можа выкарыстоўвацца і з вінавальным склонам: Venis ĉiuj krom Nikolao. — Прыйшлі ўсе апроч Міколы. Krom mi en la ĉambro estis neniu. — Апроч мяне ў пакоі нікога не было. Li volis vidi neniun krom min. — Ён не хацеў нікога бачыць апрача мяне.

Прыназоўнік krom зрэдку выкарыстоўваецца як прыстаўка або як самастойнае слова: krome, krom tioапроч таго, kromaдадатковы, kromnomoмянушка, krompagoдаплата.

19.18. Kunз, са. Ужываецца з назоўным склонам: Mi volas paroli kun vi. — Я хачу пагаварыць з табой. Kun granda plezuro mi legas ĉi tiun libron.З задавальненнем я чытаю гэтую кнігу. Venu kun via frato! — Прыйдзі са сваім братам!

Прыназоўнік kun шырока выкарыстоўваецца ў якасці прыстаўкі, часта ўжываецца таксама ў якасці кораня самастойнага слова: kuneразам, kunaсупольны, kunigiаб’яднаць, kunekzistiсуіснаваць, kunfratoсабрат, kunlaboriсупрацоўнічаць, kunsentiспачуваць.

19.19. Laŭпа. Гэты прыназоўнік ужываецца ў сэнсе «згодна», «адпаведна» або паказвае напрамак руху: Paŭlo iras laŭ la strato. — Павел ідзе па вуліцы. Laŭ mia opinio ni devas viziti Nikolaon. — На маю думку, мы павінны наведаць Міколу. Oni faris tion laŭ via ordono. — Усё, зроблена па вашаму загаду. Iru laŭ via vojo!Ідзі сваёй дарогай!Rakontu ĉion laŭ ordo!Раскажы ўсё па парадку!

Выкарыстоўваецца таксама і ў якасці прыстаўкі: laŭbezonena патрэбе, laŭlarĝeупоперак, laŭlongeудоўж, laŭeble — па магчымасці.

19.20. Malgraŭ — нягледзячы на, не зважаючы на. Ужываецца з назоўным склонам: Ni promenis laŭ la strato malgraŭ la pluvo. — Мы шпацыравалі па вуліцы, не зважаючы на дождж. Malgraŭ multaj malhelpoj ni atingis la celon. — Нягледзячы на многія перашкоды, мы дасягнулі мэты.

19.21. Perпры дапамозе, праз. Ужываецца з назоўным склонам. Гэты прыназоўнік не перакладаецца, калі ўжываецца для перадачы творнага склону.

Vi povas interkompreniĝi per Esperanto. — Вы можаце паразумецца пры дапамозе эсперанта. Mi transdonos al vi la libron per Viktoro. — Я перадам табе кнігу праз Віктара. Ne per pano sole vivas la homo. — Не хлебам адно жыве чалавек. Mi venis per aŭtomobilo. — Я прыехаў на аўтамабілі. La patro gvidas la etan knabon per la mano. — Бацька вядзе маленькага хлопчыка за руку.

Per можа ўжывацца як корань асобнага слова ці ў якасці прыстаўкі: periпасрэднічаць, perantoпасрэднік, senperaнепасрэдны, perforteгвалтам, сілком.

Калі прыназоўнік per ужываецца ў форме прыслоўя pere, то гэта прыслоўе ўжываецца з прыназоўнікам de: Maksimo ne konis Esperanton kaj parolis kun eksterlandano pere de interpretisto. — Максім не ведаў эсперанта і гаварыў з чужаземцам пры дапамозе перакладчыка.

19.22. Po — па. Ужываецца толькі з лічэбнікамі: po du rubloj — па два рублі, po tri libroj — па тры кнігі. Зрэдку можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: pohora pago — пагадзінная аплата, pomalmulte — патроху.

19.23. Por — для, дзеля, для таго каб. Ужываецца з назоўным склонам: Mi faras tion por vi. — Я раблю гэта для цябе. Mi faras tion por via bono. — Я раблю гэта дзеля твайго дабра. Mi faras tion por ke vi trankviliĝu. — Я раблю гэта для таго, каб ты супакоіўся.

Прыназоўнік por ужываецца тады, калі трэба паказаць мэту дзеяння. Ён можа таксама ўжывацца ў спалучэнні са злучкам ke: Mi skribas al vi la leteron por ke vi sciu pri miaj novaĵoj. — Я пішу табе пісьмо, каб ты ведаў мае навіны. На беларускую мову прыназоўнік por можа перакладацца і іншымі словамі: mi venis por du semajnoj— я прыехаў на два тыдні, mi perlaboras ducent rublojn por monatoя зарабляю дзвесце рублёў у месяц.

19.24. Post — пасля, за, па-за. Ужываецца з назоўным, зрэдку з вінавальным склонам: Post la Nova Jaro mi volas iom ripozi. — Пасля Новага года я хачу крыху адпачыць. Post la pordo staris nekonata homo. — За дзвярыма стаяў незнаёмы чалавек. Li estis ie post montoj. — Ён быў дзесьці па-за гарамі. Post tri tagoj mi revenos. — Праз тры дні я вярнуся. Post kiam mi revenos, mi trovos vin — Пасля таго, як я вярнуся, я знайду цябе.

Post ужываецца як самастойнае слова і ў якасці прыстаўкі: posteпотым, пазней, ззаду, postenназад, postaĵoзад, задняя частка, posteulojнашчадкі, postmortaпасмяротны, postparoloпасляслоўе, postsignослед.

19.25. Preterміма, паўз, паблізу. Ужываецца з назоўным склонам: Li pasis preter mi. — Ён прайшоў міма мяне. Ni veturis preter arbaro. — Мы праязджалі паўз лес. Rivero fluis preter vilaĝo. — Рэчка працякала паблізу вёскі.

Preter можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: preteriri, preterpasiпрайсці міма, preterlasiпрапусціць.

19.26. Pri — аб, аба, пра. Ужываецца з назоўным склонам. Ni ĵus parolis pri vi. — Мы толькі што гаварылі аб табе. Ni devas paroli pri ĉio. — Мы павінны пагаварыць аб усім. Pri mi vi nenion scias. — Пра мяне вы нічога не ведаеце. Можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: prilabori — апрацаваць, priparoli — абгаварыць, pripensi — абдумаць.

19.27. Pro — праз, дзеля. Можа перакладацца іншымі словамі. Ужываецца з назоўным склонам. Гэты прыназоўнік паказвае прычыну дзеяння: Pro vi mi estas ĉi tie. — Праз цябе я тут. Pro la panpeco li devas labori. — Дзеля куска хлеба ён павінен працаваць. Ŝi paliĝis pro timo. — Яна збляднела ад страху. Li ne venis pro malsano. — Ён не прыйшоў па прычыне хваробы. Okulon pro okulo, denton pro dento. — Вока за вока, зуб за зуб.

19.28. Sen — без. Ужываецца з назоўным склонам: Sen vi mi iros nenien. — Без вас я нікуды не пайду. Прыназоўнік sen можа ўжывацца з інфінітывам дзеяслова: Vi prenis mian libron sen demandi mian permeson. — Ты ўзяў маю кнігу, не спытаўшыся майго дазволу.

Прыназоўнік sen можа зрэдку ўжывацца як корань самастойнага слова і часцей у якасці прыстаўкі: seniĝiпазбавіць, seniĝiпазбавіцца, senalkoholaбезалкагольны, senargumentaбяздоказны, senceleбязмэтна.

19.29. Sub — пад. Ужываецца з назоўным склонам, калі можна задаць пытанне «дзе?» і з вінавальным склонам, калі можна паставіць пытанне «куды?»: Nikolao metis la kajeron sub la libron. — Мікола паклаў сшытак пад кнігу (куды?). La kajero estas sub la libro. — Сшытак ляжыць (дзе?) пад кнігай. Li portas librojn sub la brako. — Ён нясе кнігі пад пахай.

Прыназоўнік sub ужываецца шырока ў якасці кораня самастойных слоў і ў якасці прыстаўкі: subeунізе, ніжэй, subenуніз, subiĝiпадпарадкавацца, subuloпадначалены, subaĉetiпадкупіць, subfosiпадкапаць, subskribiпадпісаць, substrekiпадкрэсліць.

19.30. Superнад, па-над. Ужываецца звычайна з назоўным склонам: Super ni estis lazura ĉielo. — Над намі было блакітнае неба. Mevoj flugas super maro. — Чайкі лётаюць па-над морам. Аднак лічыцца правільным ужыванне вінавальнага склону пасля прыназоўніка super, калі гаворка ідзе аб перамяшчэнні: La suno leviĝis super la teron. — Сонца ўзнялося над зямлёй.

Прыназоўнік super можа ўжывацца як корань самастойнага слова ці ў якасці прыстаўкі: superaвышэйшы, superiперавышаць, superfluaлішні, superkriiперакрычаць, superlaŭdiперахваліць, supermezuraпразмерны.

19.31. Sur — на. Ужываецца з назоўным склонам, калі можна паставіць пытанне «дзе?» і з вінавальным склонам, калі можна паставіць пытанне «куды?»: Mi metis libron sur la tablon. — Я паклаў кнігу (куды?) на стол. La libro kuŝas sur la tablo. — Кніга ляжыць (дзе?) на стале.

Прыназоўнік sur можа ўжывацца ў якасці прыстаўкі: surskribiнадпісаць, surmetiпакласці, апрануць.

19.32. Tra — праз, скрозь. Звычайна ўжываецца з назоўным склонам: Tra la fenestro mi vidis Nikolaon, kiu ien rapidis. — Праз акно я бачыў Міколу, які некуды спяшаўся. La ŝtelisto eniĝis la ĉambron tra la fenestro. — Злодзей пранік у пакой праз акно.

Прыназоўнік tra можа выкарыстоўвацца як корань самастойнага слова або як прыстаўка: traaскразны, traeнаскрозь, trabatiпрабіць, trablovoскразняк, trairiпрайсці, traveturiпраехаць.

19.33. Trans — цераз, праз, за. Ужываецца з назоўным склонам, калі размова ідзе аб месцы дзеяння (дзе?) і з вінавальным склонам, калі размова ідзе аб напрамку дзеяння (куды?): Oni konstruis novan ponton trans la rivero. — Пабудавалі новы мост цераз раку. La aviadilo flugas trans la arbaro. — Самалёт ляціць (дзе?) па-над лесам. La aviadilo transflugis trans la arbaron. — Самалёт праляцеў (куды?) за лес. Mi ne konas la popolon, kiu vivas trans la maro. — Я не ведаю народа, які жыве (дзе?) за морам. Baldaŭ mi veturos per ŝipo trans la maron. — Скора я паеду на караблі (куды?) за мора.

Прыназоўнік trans можа таксама выкарыстоўвацца ў якасці кораня самастойнага слова ці прыстаўкі: transigiперанесці, перавезці, перакінуць, transiĝiперайсці, пераехаць, transdoniперадаць, transiriперайсці, transveturiпераехаць.