21.1. Даслоўны пераклад прыназоўнікаў магчымы даволі рэдка, таму ўжыванне прыназоўнікаў пры перакладзе стварае пэўныя цяжкасці. Адзіны выхад тут: сэнсавая перадача цэлых выразаў, ужываючы простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі. У наступным параграфе засяродзім увагу на магчымасцях перадачы беларускіх прыназоўнікаў сродкамі эсперанта.

21.2. А— ужываецца для паказання часу: а шостай гадзінеje la sesa horo, а палове чацвёртайje la tria kaj duono.

21.3. Аб(а) — 1. Для паказу сутыкнення: ён стукнуўся аб сцянуli frapis sin kontraŭ la muro. 2. Для паказу на прадмет размовы, думкі, пачуцця і г. д.: аб чым нам гаварыць з табой?!Pri kio ni parolu kun vi!? 3. Для паказу азначанага прамежку часу: аб ноч — dum unu nokto, аб дзень — dum unu tago. 4. Для паказу прадметаў харчавання: жыве аб адной бульбеli vivas nur per terpomoj, аб адной вадзе сыты не будзеш — nur per akvo sata vi ne estos.

21.4. Абапал: абапал дарогі раслі бярозы — ambaŭflanke de vojo kreskis betuloj.

21.5. Ад(а) — 1. У розных значэннях: а) de: адысці ад горада — foriri de urbo, вызваліцца ад прыгнёту — liberiĝi de premo, схавацца ад дажджу — kaŝiĝi de pluvo, весткі ад бацькоў — novaĵoj de gepatroj, ад вясны да восені — de printempo ĝis aŭtuno; б) пасля некаторых дзеясловаў: він. склон без прыназоўніка: адмовіцца ад дапамогі — rifuzi helpon; в) en: ад імя дэлегацыі — en la nomo de delegacio; г) el: ад усяго сэрца — el la tuta koro; д) pro: дрыжаць ад страху — tremi pro timo. 2. Пры ўжыванні ступеняў параўнання: вышэй ад гор — pli alte(n) ol montoj, мацней ад грому — pli laŭte(n) ol tondro, лепшы ад усіх — la plej bona el ĉiuj.

21.6. Без — sen: без сяброў цяжка жыць — sen amikoj estas malfacile vivi.

21.7. Воддаль — iom for: воддаль дарогі стаяла вёска — iom for de la vojo estis (troviĝis) vilaĝo.

21.8. Да — al. 1) для паказу напрамку ці мэты дзеяння, далучэння да чаго- або каго-небудзь, адпаведнасці ці неадпаведнасці чаму- або каму-небудзь: да зброі! — al la armiloj!, сход падыходзіў да канца — la kunveno proksimiĝis al fino, рыхтавацца да свята — prepari sin al la festo, заклікаць да барацьбы — voki al batalo, да трох дадаць тры — al tri aldoni tri, да пытання аб… — al la demando pri…, мы ішлі да вёскі — ni iris al (ĝis) vilaĝo; 2) для паказу падабенства, блізкасці: падобны да бацькі — simila al la patro.

ĝis — 1) для паказу адлегласці, прамежку часу: да вёскі заставалася яшчэ тры кіламетрыĝis la vilaĝo restis ankoraŭ tri kilometroj, тры дні да жніваtri tagoj antaŭ la rikolto, зранку да вечараde mateno ĝis vespero.

2) аж да чаго-небудзь, у адпаведнасці з чым-небудзь: у вадзе да поясаen akvo ĝis zono, з першага да пятага раздзелаekde la unua ĝis la kvina ĉapitro.

antaŭ(перад): да вайныantaŭ la milito.

Па сэнсу могуць ужывацца і іншыя прыназоўнікі: я прыгатаваў табе да свята добры падарунакmi preparis al vi por la festo bonan donacon, ехаць да Мінскаveturi en Minskon.

21.9. З, са — 1) el: а) у адказ на пытанне «адкуль?»: вецер з усходуla vento el oriento, пісьмо з радзімыla letero el patrio, ісці з лесуiri el arbaro, даведацца з газетekscii el gazetaro; б) у адказ на пытанне «з чаго?»: па тры тоны з гектараpo tri tunoj el hektaro, здача з рубляrestaĵo el rublo, копія з лістаkopio el la letero, пераклад з беларускай мовыtraduko el la belarusa lingvo;

2) de у адказ на пытанне «з чаго?», «з каго?», калі паказаны пачатак: з галавы да пят — de la kapo ĝis la kalkanoj, з яго ўзялі тры рублі — de li oni prenis tri rublojn, з маладых год — de junaj jaroj, пачнём з вас — ni komencu de vi, з гэтага часу — de tiu ĉi tempo, з дня на дзень — de tago al tago;

3) kun — у адказ на пытанні «з кім?», «з чым?»: а) пры паказе сумеснасці дзеяння ці сувязі: з сябрам — kun amiko, з вучнямі — kun gelernantoj; б) пры паказе спосабу або манеры: з усмешкай — kun rideto, з задавальненнем — kun kontento, з намерам — kun intenco, з радасцю — kun ĝojo;

4) pro у адказ на пытанне «з чаго?» ці «чаму?» пры паказе прычыны: спяваць з радасці — kanti pro ĝojo, спытаць з далікатнасці — demandi pro ĝentileco;

5) per у адказ на пытанне «з чаго?», але пры паказе спосабу дзеяння: пісаць з вялікай літарыskribi per majusklo, пачаць з дакладаkomenci per raporto;

6) ĉirkaŭ або preskaŭ, калі трэба паказаць прыблізнасць: з тыдзень — ĉirkaŭ (preskaŭ) semajnon, з гадзіну — ĉirkaŭ (preskaŭ) unu horon, з кіламетр — ĉirkaŭ (preskaŭ) unu kilometron;

7) перакладаецца іншымі прыназоўнікамі згодна сэнсу: узяць са стала (з шуфляды) — preni el la tablo, узяць са стала (з паверхні) — preni de-sur la tablo, кола з машыны (было на кузаве) — rado de-sur la aŭto, кола з машыны (ад машыны) — rado de aŭto, з вашага дазволуlaŭ via permeso, добра бачны з акнаbone videbla tra la fenestro, змагацца з ворагамbatali kontraŭ malamiko, нарыхтаваць з восеніprepari dum la aŭtuno, з мяне даволіal mi sufiĉas, por mi sufiĉas, жаніцца з Верайedziĝi al Vera, што з Вамі?kio okazis al vi?

8) можа перакладацца вінавальным склонам без прыназоўніка: З Новым годам!Feliĉan Novan Jaron! смяяцца (насміхацца) з Віктараprimoki Viktoron;

9) можа замяняцца злучнікам і: я з табойmi kaj vi, Мікола з ВіцемNikolao kaj Viktoro.

21.10. За — 1) post: а) для паказу месца знаходжання ці напрамку: стаяць за дзвярымаstari post la pordo, выйсці за дзверыeliri post la pordon, за ракойpost la rivero, за ракуpost la riveron, б) каб паказаць паслядоўнасць: адзін за другімunu post alia, дзень за днёмtagon post tago; в) каб паказаць празмернасць чаго-небудзь: далёка за поўначlonge post meznokto, яму за пяцьдзясятli estas post kvindek;

2) ĉe (у значэнні; ля, каля, наўкол): сядзець за сталомsidi ĉe la tablo; сесці за столsidiĝi ĉe la tablon;

3) por — а) для паказу мэты: паслаць за доктарам — sendi por kuracisto; б) каб паказаць абмежаванасць часу: справаздача за месяц — raporto por la monato; в) каб паказаць згоду: я «за» — mi estas por; г) у пажаданнях: За ваша здароўе! — Por via sano! д) для паказу на прадмет, рэч ці што іншае, за што можна заплаціць ці што можна абмяняць на што іншае: За гэтую кнігу я не даў бы і рубля! — Por tiu ĉi libro mi ne donus eĉ rublon!

4) pro — для паказу прычыны: за шумам нічога не чуваць — pro bruo nenio aŭdeblas;

5) per — а) для паказу нейкага часу ці выпадку: за адзін раз — per unu fojo; б) для паказу цаны або кошту: За дваццаць рублёў вы маглі б купіць лепшае плацце. — Per dudek rubloj vi povus aĉeti pli bonan robon;

6) antaŭ у значэнні «раней»: за тыдзень да Новага года — unu semajnon antaŭ la Nova Jaro.

7) malantaŭ (у значэнні «ззаду», «па-за»): за домам — malantaŭ domo, за ракой — malantaŭ rivero;

8) anstataŭ (у значэнні «замест»): сёння я працаваў за Віктара — hodiaŭ mi laboris anstataŭ Viktoro;

9) dum — а) каб паказаць адрэзак часу: за дзень я паспеў многа зрабіць — dum unu tago mi sukcesis multon fari; б) каб паказаць адначасовасць дзеяння: расказваць за работай — rakonti dum laboro;

10) al — каб паказаць нейкае дачыненне да каго-небудзь: выйсці замуж за каго-небудзьedziniĝi al iu, яна замужам за інжынерамŝi estas edziniĝinta al inĝeniero.

11) el, ol — у ступенях параўнання: бялей за снег — pli blanka ol neĝo, лепшы за ўсіх — plej bona el ĉiuj;

12) можа перакладацца вінавальным склонам без прыназоўніка: за месяц да святаunu monaton antaŭ la festo, за сорак кіламетраў ад Мінскаkvardek kilometrojn de Minsk.

21.11. Згодна — laŭ, konforme kun ці je, al: згодна вашаму загаду — laŭ via ordono, konforme al (kun) via ordono.

21.12. З-за — el-post: сонца паднялося з-за лесу — la suno leviĝis el-post la arbaro.

21.13. Ззаду — malantaŭ, post: ён шоу за возам — li marŝis malantaŭ la ĉaro; я чуў, што ззаду мяне нехта ішоў — mi aŭdis, ke iu iris post mi.

21.14. З-над — de (de-super): з-над ракі — de (de-super) la rivero.

21.15. З-пад — 1) el-sub: з-пад стала — el-sub la tablo, з-пад кнігі — el-sub la libro;

2) el-apud: з-пад дома загаўкаў сабака — la hundo ekbojis el-apud la domo;

3) el najbaraĵo (ĉirkaŭaĵo) de: ён з-пад Віцебска — li estas el najbaraĵo (ĉirkaŭaĵo) de Vitebsk;

4) por або слоўнымі замяняльнікамі: каробка з-пад цукерак — skatolo por bombonoj, por bombona skatolo, бутэлька з-пад малака — botelo por lakto, laktbotelo.

21.16. З-па-над — de: З-па-над ракі даносіліся чыесьці галасы. — De la rivero aŭdiĝis ies voĉoj.

21.17. К — al: Дзень хіліўся к вечару. — La tago proksimiĝis al vespero. Падысці да стала — proksimiĝi (aliri) al la tablo.

21.18. Каля — 1) ĉe, apud: сядзець каля акна — sidi ĉe la fenestro, каля стала — ĉe la tablo, каля кастра — ĉe la fajro, жыць каля станцыі — loĝi apud la stacio;

2) preskaŭ, ĉirkaŭ — у значэнні «прыблізна»; прайшло каля гадзіны (часу) — jam pasis preskaŭ (ĉirkaŭ) unu horo, я чакаў яго каля гадзіныmi atendis lin preskaŭ unu horon, да вёскі яшчэ заставалася каля кіламетраĝis la vilaĝo ankoraŭ restis preskaŭ (ĉirkaŭ) unu kilometro, мы прайшлі каля кіламетраni trairis jam preskaŭ (ĉirkaŭ) unu kilometron. Было каля апоўначыestis preskaŭ meznokto, ён жыў тут каля дзесяці гадоўli loĝis ĉi tie ĉirkaŭ dek jarojn, сабраць сяброў каля сябеkolekti amikojn ĉirkaŭ si, танцаваць, як кот каля гаршкаdanci kiel kato ĉirkaŭ poto.

21.19. Край — ĉe: край дарогі — ĉe la vojo.

21.20. Ля гл.: каля (21.18).

21.21. Міжinter: дружба паміж народаміamikeco inter popoloj, між іншымinteralie, між тым як… — dum.

21.22. На — 1) sur (у значэнні на паверхні чаго-небудзь): на стале — sur la tablo, на зямлі — sur la tero;

2) en — (калі трэба паказаць месца знаходжання ці напрамак, а таксама, калі гаворка ідзе пра мовы): на фабрыцы — en fabriko, на фабрыку — en fabrikon, на Палессі — en Polesio, на Палессе — en Polesion, на беларускай мове — en la belarusa lingvo, перакласці на беларускую мову — traduki en la belarusan;

3) dum (для абазначэння працягласці: на дзяжурстве — dum la deĵoro;

4) часам магчыма выкарыстанне прыназоўнікаў dum, en у адных і тых жа выпадках: на трэці дзеньdum (en) la tria tago;

5) al (каб паказаць напрамак ці дачыненне): падобны на бацьку — simila al patro, дарога на Мінск — la vojo al Minsk, ісці на канцэрт — iri al la koncerto;

6) por (каб паказаць працягласць мэты ці нейкую мяжу чаго-небудзь): на зіму — por la vintro, на два дні — por du tagoj, на тры рублі — por tri rubloj;

7) per (каб паказаць сродак): на поездзе — per trajno;

8) часта назоўнік з прыназоўнікам на замяняецца пры перакладзе на эсперанта прыслоўем: на захадзе — en okcidento, okcidente, на захад — en okcidenton, okcidenten, на людзях — publike, стаяць на каленях — stari genue, стаць на калені — stari genuen, назначыць сустрэчу на нядзелю — fiksi renkontiĝon dimanĉe;

9) часта замест назоўнікаў з прыназоўнікамі могуць ужывацца дзеясловы або выразы з дзеясловамі: зваліць віну на каго-небудзьanstataŭ kulpigi iun, kulpigi iun anstataŭ iu; падняць на смех каго-небудзьprimoki iun, перакласці на беларускую мовуbelarusigi;

10) калі цяжка вызначыць, які прыназоўнік можна выкарыстаць, можна ўжываць прыназоўнік je ці вінавальны склон: іграць на піянінаludi pianon, падзяліць на часткіdividi je partoj, карацей на паўметраpli mallonga je duonmetro, чакаць на каго-небудзьatendi iun.

21.23. Наверх — super: наверх сарочкі — super la ĉemizo(n).

21.24. Навокал — ĉirkaŭ: навокал агню сядзелі людзі — ĉirkaŭ la fajro sidis homoj.

21.25. Над — 1) super: над зямлёй — super la tero, працаваць над чым-небудзь — labori super io;

2) выкарыстоўваюцца ступені параўнання: над яго майстра нямаli estas la plej bona majstro, мароз над маразаміfrosto la plej forta;

3) выкарыстоўваецца выраз: дзеяслоў з вінавальным склонам: мець перавагу над чым-небудзьsuperi ion, думаць над матэрыялам для газетыpripensi materialon por gazeto.

21.26. Напроці, напроціў — 1) kontraŭ (у прасторавым значэнні): напроці ветру — kontraŭ vento, напроці мяне — kontraŭ mi(n);

2) для паказу часу выкарыстоўваюцца розныя моўныя сродкі: ісці напроці ночыiri en nokto, iri en mallumo, iri en la proksimiĝantan nokton.

21.27. Наперадзе — antaŭ: сядзець наперадзе каго-небудзь — sidi antaŭ iu.

21.28. Наперакор — malgraŭ, spite al. З усіх сіл ён змагаўся за тое, каб стаць чалавекам наперакор свайму нялёгкаму лёсу. — Per ĉiuj fortoj li batalis por iĝi homo malgraŭ sia malfacila sorto. Наперакор пажаданню ўсяго калектыву ён адмовіўся ехаць разам з імі. — Spite deziron de la tuta kolektivo li rifuzis veturi kun ili.

21.29. Напярэдадні — tagon (kelkan tempon) antaŭ: напярэдадні свята — tagon antaŭ la festo, напярэдадні рэвалюцыі — kelkan tempon antaŭ la revolucio.

21.30. Насупраць — kontraŭ: ён сядзеў насупраць (насупроць) акна — li sidis kontraŭ la fenestro.

21.31. Наўзамен — anstataŭe; interŝanĝe; pro: Ён аддаў сваю кнігу наўзамен згубленай. — Li redonis sian libron anstataŭ la perditan. Наўзамен гэтай кнігі я магу табе даць аж тры сваіх па твайму выбару. — Pro tiu ĉi via libro mi povas doni interŝanĝe eĉ tri miajn laŭ via elekto.

21.32. Наўздоўж — laŭ longe de: Мікола ішоў наўздоўж ракі — Nikolao iris laŭ longe de la rivero. Крэслы стаялі наўздоўж сцяны — La foteloj staris laŭ longe de la muro.

21.33. Наўкол(а) — гл.: навокал.

21.34. Наўкос — наўскасы — наўскасяк — наўскос — oblikve, malrekte. Тэлефонная лінія ішла наўскасяк дарогі. — La telefono linio pasis oblikve (malrekte) al la vojo.

21.35. Наўсцяж — гл.: 21.32 (першы прыклад).

21.36. Паsur: а) (для паказу месца знаходжання): па стале былі раскіданы кнігіla libroj estis disĵetitaj sur la tablo; б) tra (для паказу месца перамяшчэння): ісці па вуліцы.iri tra la strato, падарожнічаць па краінеvojaĝi tra la lando; в) en (калі месца перамяшчэння абмежавана значна): хадзіць па пакоіmarsi en (tra) la ĉambro; г) laŭ (калі перамяшчэнне паказала: па чым): ехаць па дарозеveturi laŭ la vojo; д) laŭ (у значэнні згодна, паводле): па вашаму загадуlaŭ via ordono, па паходжанніlaŭ deveno; е) ĝis (пры адказе на пытанне: дакуль?): у вадзе па поясen akvo ĝis zono; ж) pri (пры адказе на пытанне: па кім? чым?): сумаваць па дзецяхsopiri pri infanoj, не бядуй па мне!ne malĝoju pri mi; з) por (для паказу мэты): ісці ў лес па грыбыiri en arbaron por fungoj; і) per (у значэнні пры дапамозе): па пошцеper poŝto, па чыгунцыper fervojo, па радыёper radio, чытаць па складахlegi per silaboj; к) pro (у значэнні з прычыны, праз штосьці): па хваробеpro malsano, па дабраце сваёйpro sia boneco; л) post (у значэнні «пасля»): на наступны дзень па яго прыбыцціla sekvantan tagon post lia alveno; м) dum (у значэннях часу): па начахdum noktoj; н) po (у раздзяляльным значэнні): па адным яблыкуpo unu pomo; о) sur (пры паказе напрамку дзеяння): стукаць па сталеfrapi sur la tablo.

21.37. Паабапал — гл.: 21.4. (абапал).

21.38. Паблізу — proksime de: вёска знаходзілася паблізу горада — la vilaĝo troviĝis proksime de la urbo.

21.39. Паверх — super: паверх кашулі ў яго была камізэлька — super la ĉemizo li havis la veŝton.

21.40. Паводле — laŭ, konforme kun (al, je): паводле паведамленняў газе — laŭ informoj de ĵurnaloj, паводле апошняй моды — konforme kun (konforme al, konforme je) la lasta modo.

21.41. Пад(а) — sub: пад сталом — sub la tablo, пад стол — sub la tablon.

21.42. Па-за — post, ekster: па-за гарамі — post la montoj, па-за часам і прасторай — ekster la tempo kaj spaco.

21.43.Па-надsuper, laŭ longe de: месяц плыве па-над вёскайla Luno pendas super la vilaĝo, шуміць па-над Нёманам борla arbaro bruas laŭ longe de Neman rivero.

21.44. Паперадзе — antaŭ: Віктар ішоў паперадзе калоны. — Viktoro marŝis antaŭ la kolono.

21.45. Пасля — post: пасля сустрэчы — post la renkontiĝo.

21.46. Пасярод — meze de, inter: пасярод ночыmeze de la nokto, пасярод двараmeze de la korto, пасярод насinter ni.

21.47. Пасярэдзіне — meze de: пасярэдзіне пакоя стаяў стол — meze de la ĉambro staris tablo.

21.48. Паўз — preter, laŭ longe de: мы праязджалі паўз лес — ni veturis preter (laŭ longe de) arbaro.

21.49. Паўзверх — super: вада пайшла паўзверх лёду — la akvo eliĝis (elsubiĝis) super la glacion.

21.50. Перад, прад — antaŭ: перад вайной — antaŭ la milito, перад домам — antaŭ la domo.

21.51. Побліз — гл.: паблізу (21.39).

21.52. Пра — pri: я ўспамінаю пра цябе — mi rememoras pri vi, мы гаварылі пра адпачынак — ni parolis pri la ripozo.

21.53. Праз — а) tra (праходзячы, мінуючы нешта): ісці праз лес — iri tra la arbaro; б) post (праз нейкі час): праз дзве гадзіны — post du horoj; в) per (пры дапамозе): спагнаць праз суд — depreni per juĝistaro; г) pro (па прычыне): праз цябе мы спазніліся — ni malfruiĝis pro vi; д) dum (на працягу нейкага часу): ён гаварыў сам з сабой праз усю дарогу — li parolis kun si mem dum la tuta vojo.

21.54. Праміж — inter: правезці праміж двух дубоў (двума дубамі) — traveturigi inter du kverkoj.

21.55. Проці — гл.: супраць (21.59).

21.56. Пры — а) ĉe: жыць пры бацьках — loĝi ĉe la gepatroj, сядзяць пры акне — sidi ĉe la fenestro; б) для паказу блізкасці таксама ўжываецца прыназоўнік apud: сядзець пры акне — sidi apud la fenestro. Аднак прыназоўнік ĉe паказвае на большую блізкасць, чым прыназоўнік apud; в) kun (для паказу наяўнасці): трымаць дакументы пры сабе — havi dokumentojn kun si, быць пры зброі — esti kun armiloj, пры ўдзеле партызан — kun partopreno de partizanoj.

Заўвага: Розніцу паміж ĉe і apud можна зразумець па прыкладах: loĝi ĉe la gepatrojжыць пры бацьках (у адным доме, у адной сям’і з імі), loĝi apud la gepatrojжыць пры бацьках (жыць у доме, які стаіць побач з домам бацькоў).

21.57. Скрозь — tra: скрозь галіны хвоі — tra branĉoj de la pino, праваліцца скрозь зямлю — fali tra la tero.

21.58. Супраць — kontraŭ: я не супраць цябе — mi ne estas kontraŭ vi, хата супраць школы — la kabano kontraŭ la lernejo, лякарства супраць прастуды — la kuracilo kontraŭ la malvarmumo.

21.59. У, ува — а) en (у розных значэннях): ува мнеen mi, у пакоіen la ĉambro, у душыen animo, ехаць у лесеveturi en arbaro, уехаць у лесveturi en arbaron; б) al (для абазначэння напрамку): ісці ў інстытутiri al instituto, параўнаем: iri en instituton; в) sur (для паказу напрамку дзеяння): стукаць у акно, у дзверыfrapadi sur la fenestron, sur la pordon; г) ĉe (для паказу месца знаходжання): жыць у таварышаloĝi ĉe la kamarado, прасіць кнігу ў вучняpeti la libron ĉe lernanto; д) ĝis (у адказ на пытанне «дакуль?»): намяло снегу ў поясla neĝo blovamasiĝis ĝis zono, трава ў каленаla herbo ĝis genuo; е) por (для паказу мэты): пайсці ў грыбыiri por fungoj, паехаць у дровыveturi por hejtlignaĵo; ж) dum (для паказання часу ў будучым, у гэтым выпадку можа выкарыстоўвацца прыназоўнік en таксама): у бліжэйшыя дніdum (en) proksimaj tagoj, зрабіць усё ў некалькі мінутfari ĉion dum kelkaj minutoj; з) у канструкцыях тыпу «у мяне, у Міколы…» выкарыстоўваецца дзеяслоў haviмець: у мяне цікавая кнігаmi havas interesan libron, у яго баліць галаваli havas kapdoloron, у генерала сівыя валасыla generalo havas grizajn harojn; і) пры выкарыстанні вінавальнага склону прыназоўнік можа апускацца, пры гэтым дапускаецца замена назоўніка на прыслоўе: ісці ў лесiri en arbaroniri arbaroniri arbaren; к) да папярэдняга прыкладу набліжаюцца ўстойлівыя выразы з вінавальным склонам: іграць у дудачкуludi blovtubon; л) назоўнік з прыназоўнікам можа замяняцца дзеясловам ці прыслоўем: прыйсці ў госціveni gasteveni gasti; м) назоўнік з прыназоўнікам можа замяняцца складаным словам: гуляць у хованкіkaŝludi, гуляць у шахматыŝakludi; н) у выпадках, калі называюцца памеры, прыназоўнік у эсперанта не ўжываецца: плошча ў два гектарыla tereno du hektarojn granda, кніга ў тысячу старонак, у пяць рублёў цаноюla libro mil paĝojn ampleksa, kvin rublojn kosta, у два разы большыduoble pli granda.

21.60. Узамен — гл.: наўзамен (21.32).

21.61. Уздоўж — гл.: наўздоўж (21.33).