9.1. Усе прыслоўі падзяляюцца на вытворныя і невытворныя.

9.2. Вытворныя прыслоўі маюць адзіны канчатак -e: bonaдобры, boneдобра; belaпрыгожы, beleпрыгожа; unuадзін, unueпа-першае, упершыню.

9.3. Невытворныя прыслоўі канчаткаў не маюць. Да іх адносяцца словы, якія выражаюць абставіны, у якіх праходзіць дзеянне:

   
ankoraŭ — яшчэ baldaŭскора, хутка
almenaŭпрынамсі нат, нават
apenaŭледзь толькі forпрэч
jamужо nunцяпер
jenвось preskaŭамаль
ĵus — толькі што pluдалей
hieraŭучора treвельмі
hodiaŭ — сёння troнадта
morgaŭзаўтра tujадразу, зараз-жа

9.4. Ад невытворных прыслоўяў могуць быць утвораны прыметнікі: nunaцяперашні, pluaдалейшы.

9.5. Ступені параўнання прыслоўяў утвараюцца па тых самых правілах, як і для прыметнікаў: boneдобра, pli boneлепш, plej boneнайлепш.