1-я асоба | mi — я | ni — мы |
2-я асоба | ci — ты | vi — вы |
3-я асоба | li — ён | ili — яны |
ŝi — яна | ||
ĝi — ён, яна, яно |
10.2. Займеннік ci у сучаснай мове ўжываецца надзвычай рэдка, звычайна каб падкрэсліць інтымнасць, фамільярнасць ці знявагу. Замест яго звычайна выкарыстоўваюць займеннік vi: vi parolas — ты гаворыш (вы гаворыце).
10.3. Займеннік ĝi ўжываецца для замены назоўнікаў неадушаўлёных ці тых адушаўлёных назоўнікаў, якія не адлюстроўваюць полу асобы ці істоты: Infano ne ploras, ĝi dormas. — Дзіця не плача, яно спіць. Kion faras urso vintre? Ĝi dormas. — Што робіць мядзведзь зімой? Ён спіць.
10.4. Пры дапамозе канчатка -a ад асабовых займеннікаў утвараюцца прыналежныя займеннікі: mia — мой, мая, маё; miaj — мае; via — твой, твая, тваё, ваш, ваша; viaj — твае, вашыя.
10.5. Ёсць істотная розніца ва ўжыванні прыналежных займеннікаў у эсперанта і ў беларускай мове. Параўнайце: Mi donas al vi mian libron. — Я даю вам сваю кнігу. Vi donas al mi vian libron. — Вы даяце мне сваю кнігу. Ni donas al vi niajn librojn. — Мы даём вам свае кнігі. Але: Li donas al mi sian libron. — Ён дае мне сваю кнігу. Li donas al mi lian libron. — Ён дае мне яго (кагосьці іншага) кнігу.
10.6. Займеннік si перакладаецца на беларускую мову толькі ў вінавальным склоне ці з прыназоўнікам: Li vidas sin en speguleto. — Ён бачыць сябе ў люстэрку. Li prenas al si mian libron. — Ён бярэ сабе маю кнігу.
10.7. Безасабовы займеннік oni выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі не пазначана дзеючая асоба: oni diras — гавораць, oni skribas — пішуць, oni informas — паведамляюць, onidiroj — чуткі.
10.8. Займеннік mem не змяняецца ні па ліках, ні па склонах і перакладаецца словам сам: mi mem — я сам, ŝi mem — яна сама, lin mem — яго самога.