11.1. У эсперанта ёсць шэраг займеннікаў і займеннікавых прыслоўяў, якія звычайна называюцца таблічнымі, таму што іх можна аб’яднаць у табліцу, якая, дарэчы, значна аблягчае запамінанне гэтых слоў.
11.2. Неазначальныя і збіральныя займеннікі і займеннікавыя прыслоўі могуць мець некалькі варыянтаў перакладу: ia — якісьці, які-небудзь, нейкі, iu — хтосьці, хто-небудзь, нехта; ĉies — усякага, кожнага.
11.3. З неазначальнымі і пытальнымі займеннікамі
і займеннікавымі прыслоўямі можа выкарыстоўвацца слоўца ajn: ia ajn, kia ajn — які б ні, ial ajn, kial ajn — чаму б ні.
11.4. З указальнымі займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі можа выкарыстоўвацца слоўца ĉi, якое надае значэнне блізкасці ці набліжэння: tiu — той, ĉi tiu ці tiu ĉi — гэты, tie — там, ĉi tie ці tie ĉi — тут.
11.5. Займеннікі і займеннікавыя прыслоўі могуць ужывацца з прыназоўнікамі: tiam — тады, de tiam — з той пары, kie — дзе, de kie — адкуль, kiu — хто, al kiu — каму.
11.6. Прымаючы канчаткі назоўніка ці прыметніка, займеннікі і займеннікавыя прыслоўі могуць ператварацца ў назоўнікі і прыметнікі: kial — чаму, kialo — прычына, ĉi tie — тут, ĉi-tiea — тутэйшы.
неазначальныя | пытальныя | указальныя | збіральныя | адмоўныя | |
асоба | iu хтосьці |
kiu хто |
tiu той |
ĉiu кожны |
neniu ніхто |
рэч | io штосьці |
kio што |
tio тое |
ĉio усё |
nenio нішто |
якасць | ia якісьці |
kia які |
tia такі |
ĉia усякі |
nenia ніякі |
прыналежнасць | ies чыйсьці |
kies чый |
ties таго |
ĉies усякага |
nenies нічый |
час | iam калісьці |
kiam калі |
tiam тады |
ĉiam заўсёды |
neniam ніколі |
прычына | ial чамусьці |
kial чаму |
tial таму |
ĉial па ўсякаму |
nenial нічаму |
месца | ie дзесьці |
kie дзе |
tie там |
ĉie усюды |
nenie нідзе |
напрамак | ien кудысьці |
kien куды |
tien туды |
ĉien паўсюль |
nenien нікуды |
спосаб дзеяння | iel як-небудзь |
kiel як |
tiel так |
ĉiel усяк |
neniel ніяк |
колькасць | iom колькі-небудзь |
kiom колькі |
tiom столькі |
ĉiom колькі-хочаш |
neniom ніколькі |
11.7. Пры ўжыванні ў сказе адмоўнага займенніка ці займеннікавага прыслоўя часціца ne не ўжываецца: Neniu volis morti — Ніхто не хацеў паміраць.
11.8. Займеннік kiu выкарыстоўваецца часта ў значэнні «каторы, які»: Kiu el vi povas tion fari? — Хто з вас можа гэта зрабіць? Kiu el ili estis ĉe vi? — Каторы з іх быў у вас? Kiun libron vi volas aĉeti? — Якую кнігу ты хочаш купіць? (каторую з прапанаваных) Kian libron vi volas aĉeti? — Якую кнігу ты хочаш купіць? (танную ці даражэйшую, тоўстую ці сярэдніх памераў і г. д.)