11.1. У эсперанта ёсць шэраг займеннікаў і займеннікавых прыслоўяў, якія звычайна называюцца таблічнымі, таму што іх можна аб’яднаць у табліцу, якая, дарэчы, значна аблягчае запамінанне гэтых слоў.

11.2. Неазначальныя і збіральныя займеннікі і займеннікавыя прыслоўі могуць мець некалькі варыянтаў перакладу: iaякісьці, які-небудзь, нейкі, iuхтосьці, хто-небудзь, нехта; ĉiesусякага, кожнага.

11.3. З неазначальнымі і пытальнымі займеннікамі

і займеннікавымі прыслоўямі можа выкарыстоўвацца слоўца ajn: **ia ajn, kia ajnякі б ні, ial ajn, kial ajnчаму б ні.

11.4. З указальнымі займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі можа выкарыстоўвацца слоўца ĉi, якое надае значэнне блізкасці ці набліжэння: tiuтой, ĉi tiu *ці *tiu ĉiгэты, tieтам, ĉi tie ці tie ĉiтут.

11.5. Займеннікі і займеннікавыя прыслоўі могуць ужывацца з прыназоўнікамі: tiamтады, de tiam — з той пары, kieдзе, de kieадкуль, kiuхто, al kiuкаму.

11.6. Прымаючы канчаткі назоўніка ці прыметніка, займеннікі і займеннікавыя прыслоўі могуць ператварацца ў назоўнікі і прыметнікі: kialчаму, kialoпрычына, ĉi tieтут, ĉi-tieaтутэйшы.

неазначальныя пытальныя указальныя збіральныя адмоўныя
асоба

iu

хтосьці

kiu

хто

tiu

той

ĉiu

кожны

neniu

ніхто

рэч

io

штосьці

kio

што

tio

тое

ĉio

усё

nenio

нішто

якасць

ia

якісьці

kia

які

tia

такі

ĉia

усякі

nenia

ніякі

прыналежнасць

ies

чыйсьці

kies

чый

ties

таго

ĉies

усякага

nenies

нічый

час

iam

калісьці

kiam

калі

tiam

тады

ĉiam

заўсёды

neniam

ніколі

прычына

ial

чамусьці

kial

чаму

tial

таму

ĉial

па ўсякаму

nenial

нічаму

месца

ie

дзесьці

kie

дзе

tie

там

ĉie

усюды

nenie

нідзе

напрамак

ien

кудысьці

kien

куды

tien

туды

ĉien

паўсюль

nenien

нікуды

спосаб дзеяння

iel

як-небудзь

kiel

як

tiel

так

ĉiel

усяк

neniel

ніяк

колькасць

iom

колькі-небудзь

kiom

колькі

tiom

столькі

ĉiom

колькі-хочаш

neniom

ніколькі

11.7. Пры ўжыванні ў сказе адмоўнага займенніка ці займеннікавага прыслоўя часціца ne не ўжываецца: Neniu volis mortiНіхто не хацеў паміраць.

11.8. Займеннік kiu выкарыстоўваецца часта ў значэнні «каторы, які»: Kiu el vi povas tion fari?Хто з вас можа гэта зрабіць? Kiu el ili estis ĉe vi?Каторы з іх быў у вас? Kiun libron vi volas aĉeti?Якую кнігу ты хочаш купіць? (каторую з прапанаваных) Kian libron vi volas aĉeti?Якую кнігу ты хочаш купіць? (танную ці даражэйшую, тоўстую ці сярэдніх памераў і г. д.)