12.1. Інфінітыў, ці неазначальная форма дзеяслова, мае адзіны канчатак -i: laboriпрацаваць, legiчытаць.

12.2. Усе дзеясловы цяперашняга часу абвеснага ладу маюць адзін агульны канчатак -as: mi legasя чытаю, ili legasяны чытаюць, ni kantasмы спяваем.

12.3. Паказчыкам прошлага часу з’яўляецца канчатак -is: mi laborisя працаваў.

12.4. Каб паставіць дзеяслоў у будучым часе, трэба карыстацца канчаткам -os: Mi tuj vespermanĝos kaj poste laboros. — Зараз я павячэраю, а потым буду працаваць.

Заўвага: Ні ў якім разе нельга ўтвараць будучы час пры дапамозе дзеяслова быць, як у беларускай мове, г. зн. нельга сказаць: mi estos labori.

12.5. Умоўны лад утвараецца пры дапамозе канчатка -us: Mi volonte laborus kun vi. — Я ахвотна працаваў бы з табой.

12.6. Загадны лад утвараецца пры дапамозе канчатка -u: laboru!працуй! працуйце! Ni kantu!спяём! Ili ripozu!Хай яны адпачнуць! Ŝi mem faru!Хай яна сама зробіць! Ni voĉdonu al Ignatoviĉ!Галасуйма за Ігнатавіча!

12.7. Загадны лад у эсперанта шырока выкарыстоўваецца ў лозунгах: Vivu Belarusio, lando de pacamaj kaj laboremaj homoj!Няхай жыве Беларусь, краіна міралюбівых і працавітых людзей!

12.8. У форме загаднага ладу дзеясловы таксама ўжываюцца ў даданых сказах пасля злучніка ke, калі ў галоўным сказе выказваецца загад, пажаданне ці просьба: Mi volas, ke vi matenmanĝu kun mi. — Я хачу, каб ты паснедаў са мной. Але: Li diris, ke vi matenmanĝis kun li.Ён сказаў, што ты паснедаў з ім.

12.9. Дзеяслоў ужываецца ў загадным ладзе таксама пасля злучніка por ke (каб, для таго каб): Mi faris ĉion, kion mi povis, por ke vi restu kontenta. — Я зрабіў усё, што мог, каб толькі ты застаўся задаволены. Mi ŝlosis la loĝejon, por ke neniu ŝtelu ion. — Я замкнуў кватэру, каб ніхто не скраў чаго-небудзь.

12.10. Пасля слова bonvolu дзеяслоў ставіцца ў інфінітыве: Bonvolu helpi min!Калі ласка, дапамажы мне!

12.11. Параўнаем тры сказы: 1. Віктарстудэнт. 2. Андрэй быў студэнтам. 3. Мікола будзе студэнтам. Адразу ж заўважаем, што ў першым з іх адсутнічае дзеяслоў быць у цяперашнім часе. Гэта так званая звязка ёсць, якая звычайна апускаецца ў беларускай мове, але ў эсперанта гэтага рабіць нельга, таму на эсперанта гэтыя тры сказы будуць гучаць так: 1. Viktoro estas studento. 2. Andreo estis studento. 3. Nikolao estos studento.

12.12. У беларускай мове дзеяслоў мае два трыванні — незакончанае і закончанае, напрыклад: вучыцьвывучыць. Граматычнай катэгорыі трывання ў эсперанта няма. Напрыклад, слова preni перакладаецца браць, узяць. Гэту асаблівасць эсперанта на пачатку вывучэння можна ўспрыняць як недахоп мовы, нават як беднасць яе моўных магчымасцей. Але гэта не так. Падкрэсліць, калі гэта неабходна, закончанасць ці незакончанасць дзеяння можна іншымі сродкамі. Мяркуйце самі: vidiбачыць, ekvidiубачыць, vidadiбачыць часта, lerniвучыць, finlerniвывучыць.