13.1. Беларускім зваротным дзеясловам у эсперанта часта адпавядаюць займеннікавыя дзеясловы: я падымаюся — mi levas min, я галюся — mi razas min.

13.2. Аднак займеннікавыя дзеясловы ўжываюцца толькі тады, калі дзеючая асоба сама выконвае дзеянне. Калі ж дзеючая асоба ці прадмет з’яўляюцца толькі аб’ектам дзеяння, тады ўжываюцца дзеясловы з суфіксам -iĝ-: я прачынаюся — mi vekiĝas, сонца падымаецца — la suno leviĝas.

13.3. Для многіх жа зваротных у беларускай мове дзеясловаў мы знаходзім у эсперанта звычайныя дзеясловы: усміхацца — rideti, спяшацца — rapidi, абурацца — indigni.

13.4. Займеннікі, якія з’яўляюцца часткай займеннікавых дзеясловаў, змяняюцца адпаведна дзеючай асобе:

vi lavas vin — ты ўмываешся

li lavas sin — ён умываецца

але:

li lavas lin — ён мые яго (кагосьці другога)

ŝi lavas sin — яна ўмываецца

але:

ŝi lavas ŝin — яна мые яе (кагосьці другога)

ni lavas nin — мы ўмываемся

vi lavas vin — вы ўмываецеся

ili lavas sin — яны ўмываюцца

але:

ili lavas ilin — яны мыюць іх (кагосьці другіх)