15.1. У эсперанта, як і ва ўсіх заходнееўрапейскіх мовах, вельмі шырока выкарыстоўваюцца складаныя формы дзеясловаў для больш дакладнага вызначэння часу аднаго дзеяння ў суадносінах да другога. Складаныя формы дзеяслова ўтвараюцца пры дапамозе дзеепрыметнікаў і дапаможнага дзеяслова esti ў адпаведным часе. Выкарыстанне складаных форм дзеяслова для паказу часу ў эсперанта вельмі лагічнае і не стварае дадатковых цяжкасцей пры вывучэнні мовы. Гэта бачна з ніжэй пададзеных прыкладаў:

  1. La patro venas kaj vidas, ke la filo estas leganta la libron. — Бацька прыходзіць і бачыць (менавіта ў гэты момант), што сын чытае кнігу.

  2. La patro venas kaj vidas, ke la filo estas leginta la libron. — Бацька прыходзіць і бачыць, што сын (толькі што) чытаў кнігу (чытаў перад прыходам бацькі).

  3. La patro venas kaj vidas, ke la filo estas legonta la libron. — Бацька прыходзіць і бачыць, што сын толькі збіраецца чытаць кнігу.

  4. La patro venis kaj ekvidis, ke la filo estis leganta la libron. — Бацька прыйшоў і ўбачыў, што сын чытаў (менавіта ў час прыходу бацькі) кнігу.

  5. La patro venis kaj ekvidis, ke la filo estis leginta la libron. — Бацька прыйшоў і ўбачыў, што сын чытаў (перад яго прыходам) кнігу.

  6. La patro venis kaj ekvidis, ke la filo estis legonta la libron. — Бацька прыйшоў і ўбачыў, што сын толькі збіраўся чытаць кнігу.

  7. Kiam vi venos, vi ekvidos, ke li estos leganta la libron. — Калі ты прыйдзеш, то ўбачыш, што ён будзе (менавіта ў гэты час) чытаць кнігу.

  8. Kiam ci venos, ci ekvidos, ke li estos leginta la libron. — Калі ты прыйдзеш, ты ўбачыш, што ён прачытае (або: будзе чытаўшым) кнігу.

  9. Kiam vi venos, ci ekvidos, ke li estos legonta la libron. — Калі ты прыйдзеш, ты ўбачыш, што ён толькі будзе збірацца чытаць кнігу.

  10. Se mi havus ĉi tiun libron, mi nun estus leganta ĝin. — Калі б я меў гэту кнігу, я б яе зараз чытаў.

  11. Se mi havus ĉi tiun libron, mi ĝin jam estus leginta. — Калі б я меў гэту кнігу, я б яе ўжо прачытаў.

  12. Se vi donus ĉi tiun libron al mi, mi ĝin volonte estus legonta. — Калі б ты даў мне гэту кнігу, я б яе ахвотна прачытаў (у будучым).

  13. Mi deziras, ke vi estu leganta nun ĉi tiun libron! — Я хачу, каб ты зараз чытаў гэту кнігу!

  14. Mi deziris, ke vi jam estu leginta ĉi tiun libron. — Я хацеў, каб ты ўжо прачытаў гэту кнігу.

  15. Mi deziras, ke vi nepre estu legonta ĉi tiun libron! — Я хачу, каб ты абавязкова прачытаў (у будучым) гэту кнігу!

15.2. У эсперанта пасля шэрагу дзеясловаў (напрыклад, vidiбачыць, aŭdiчуць, ŝajniздавацца, krediверыць і інш.) можа быць выкарыстаны інфінітыў замест даданага сказа. У гэтых выпадках можа ўжывацца складаная форма інфінітыва:

  1. Mi vidas, ke li legas. Mi vidas, ke li estas leganta. Mi vidas lin legi. Mi vidas lin esti leganta. — Я бачу, што ён чытае.

  2. Mi vidas, ke li estas leginta. Mi vidas lin esti leginta. — Я бачу, што ён чытаў.

  3. Mi vidas, ke li estas legonta. Mi vidas lin esti legonta. — Я бачу, што ён будзе чытаць.

15.3. У эсперанта дапускаюцца таксама выпадкі, калі дапаможны дзеяслоў esti можа быць выкарыстаны ў іншым часе, чым іншыя дзеясловы ў сказе ці ў сэнсавай групе сказаў:

  1. Mi vidas, ke li estis leganta la libron. — Я бачу, што ён чытаў (але не дачытаў) кнігу.

  2. Mi vidas ke li estis legonta la libron. — Я бачу, што ён збіраўся чытаць кнігу.

  3. Mi vidas, ke li estos leganta la libron. — Я бачу, што ён будзе чытаць кнігу.

  4. Mi vidas, ke li estos leginta la libron. — Я бачу, што ён прачытае кнігу.

15.4. Вышэй пададзеныя прыклады паказваюць магчымасці эсперанта выражаць розныя адценні думкі, аднак злоўжываць пры выкарыстанні складаных формаў часу дзеясловаў не варта, тым больш што ў гутарковай мове час дзеяння звычайна ўдакладняецца рознымі дапаможнымі словамі.

15.5. Часцей у мове эсперанта, як у гутарковай, так і ў літаратурнай, выкарыстоўваюцца складаныя формы дзеяслова ў пасіўных канструкцыях, якія адпавядаюць беларускім дзеясловам залежнага стану. Утвараюцца гэтыя канструкцыі пры дапамозе дзеяслова esti і пасіўнага дзеепрыметніка (дзеепрыметніка залежнага стану):

  1. La domo estas konstruata. — Дом будуецца.

  2. La domo estas konstruita. — Дом пабудаваны.

  3. La domo estas konstruota. — Дом будзе пабудаваны.

  4. Hieraŭ la domo estis konstruata. — Учора дом будаваўся.

  5. Oni diris al mi, ke la domo estis konstruita. — Мне сказалі, што дом пабудаваны (да таго, як мне сказалі).

  6. Oni diris al mi, ke la domo estis konstruota. — Мне сказалі, што дом будзе будавацца (але яшчэ не пачалі).

  7. Morgaŭ la domo estos konstruata. — Заўтра дом будуць будаваць.

  8. Morgaŭ la domo estos konstruita. — Заўтра дом будзе пабудаваны.

  9. Morgaŭ la domo estos konstruota. — Заўтра будуць пачынаць (будуць збірацца) будаваць дом.

  10. Se ni havus la monon, la domo estus konstruata. — Калі б мы мелі грошы, дом будаваўся б.

  11. Se ni havus la monon, la domo estus konstruita. — Калі б мы мелі грошы, дом быў бы пабудаваны.

  12. Se ni havus la monon, la domo estus konstruota. — Калі б мы мелі грошы, можна было б пачынаць будаваць дом.

  13. Mi volas, ke la domo estu konstruata. — Я хачу, каб дом будаваўся.

  14. Mi volas, ke la domo estu konstruita. — Я хачу, каб дом быў пабудаваны.

  15. Mi volas, ke la domo estu konstruota. — Я хачу, каб дом (калі-небудзь у будучым) пабудавалі.

15.6. У пасіўных канструкцыях могуць выкарыстоўвацца толькі пераходныя дзеясловы.