23.1. Ĉu — ці, хіба: Ĉu vi vidis Nikolaon? — Ці ты бачыў Міколу?
Заўвага: Часціца ĉu ўжываецца, хаця і не абавязкова, калі і ў сказе няма іншага запытальнага слова; у такім выпадку яна не перакладаецца: Ĉu vi estis hodiaŭ en la lernejo? — Ты быў сёння ў школе?
23.2. Jes — так, ага, але: Jes, mi vidis Nikolaon. — Так (але), я бачыў Міколу.
23.3. Ne — не: Ne, mi ne vidis Nikolaon. — Не, я не бачыў Міколы.
Заўвага: Пры ўжыванні ў сказе іншага адмоўнага слова часціца ne не ўжываецца: Mi vidis neniun. — Я нікога не бачыў.
23.4. Часціцы jes, ne могуць трансфармавацца ў іншыя часціны мовы пры дапамозе адпаведных канчаткаў: jeso — сцвярджэнне, jesi — сцвярджаць, jese — сцвярджальна, jesa — сцвярджальны, nei — адмаўляць, neo — адмаўленне, адмова, nea — адмоўны, nee — адмоўна.