24.1. Выклічнікі эмацыянальныя:
Ah! — ах! (шкадаванне);
Aha! — ага! (разуменне);
Ha! — а! ха! (здзіўленне, боль, ці іншае пачуццё);
Ha-ha! — ха-ха! (боль, іронія, насмешка);
Ba! — ба! (здзіўленне);
Brr! — брр! (пачуццё холаду);
Eh! — эх! (у розных значэннях);
Ej! — эй! (сумненне ці воклік);
Fi! — фі! (агіда);
Fu! — фу! (стомленасць);
Hm — гм… (няўпэўненасць, прыкрасць, іронія, сумненне)
Huj! — уй! (пакута, незадаволенасць);
Hoj! — гой! (захапленне);
Ho!— о! (неспадзяванасць, нечаканасць);
Hura! — ура! (эмацыянальнае адабрэнне, ухваленне);
Nu! — ну! (падахвочванне);
Nu jen! — ну вось! (здавальненне ці нездавальненне);
Bum! — бум! трах! (нечаканае падзенне);
Ve! — о гора! (пачуццё няшчасця, незадаволенасці);
Ho ve! — авохці! (пачуццё няшчасця ці нараканне);
Hu! — гу! (каб падражніць ці папужаць каго-небудзь);
Holala! — о-ляля! (радасць ці здавальненне пры сустрэчы).
24.2. Выклічнікі пабуджальна-валявыя:
Baj-baj — бай-бай (закалыхванне дзіцяці);
Lu-lu — лю-лі (закалыхванне дзіцяці);
Bis! — біс! (выклік акцёра паўтарыць нумар);
Ŝŝŝ — шшш (супакойванне);
Ek! — давай! (заклік да пачатку дзеяння ці работы);
Halt! — стой! (калі трэба спыніць чалавека);
Stop! — стоп! (калі трэба спыніць машыну);
Hej! — гэй! (воклік ці падахвочванне);
Hop! — гоп! (выклічнік перад скачком ці пасля яго);
Trr —тпру (калі трэба спыніць каня);
Hoj-hoj! — гой-гой! (воклік у маракоў);
Halo! — алё! (у пачатку тэлефоннай размовы);
For! — прэч! вон!
24.3. Блізкімі да выклічнікаў з’яўляюцца гукапераймальныя словы тыпу ŭa-ŭa (крык дзіцяці), miaŭ-miaŭ (мяўканне ката), haŭ-haŭ (гаўканне сабакі), ko-ke-ri-ki (ад пеўня) і г. д.