23.1. Ĉu — ці, хіба: Ĉu vi vidis Nikolaon? — Ці ты бачыў Міколу?

Заўвага: Часціца ĉu ўжываецца, хаця і не абавязкова, калі і ў сказе няма іншага запытальнага слова; у такім выпадку яна не перакладаецца: Ĉu vi estis hodiaŭ en la lernejo?Ты быў сёння ў школе?

23.2. Jes — так, ага, але: Jes, mi vidis Nikolaon. — Так (але), я бачыў Міколу.

23.3. Ne — не: Ne, mi ne vidis Nikolaon. — Не, я не бачыў Міколы.

Заўвага: Пры ўжыванні ў сказе іншага адмоўнага слова часціца ne не ўжываецца: Mi vidis neniun. — Я нікога не бачыў.

23.4. Часціцы jes, ne могуць трансфармавацца ў іншыя часціны мовы пры дапамозе адпаведных канчаткаў: jesoсцвярджэнне, jesiсцвярджаць, jeseсцвярджальна, jesaсцвярджальны, neiадмаўляць, neoадмаўленне, адмова, neaадмоўны, neeадмоўна.