Словаўтварэнне ў эсперанта характарызуецца акрэсленасцю правілаў і адсутнасцю выключэнняў.
Новыя словы ўтвараюцца пры дапамозе: а) канчаткаў: praktiko — практыка, praktika — практычны, praktike — практычна, praktiki — практыкаваць; б) прыставак: avo — дзед, praavo — прадзед; в) суфіксаў: instrui — навучаць, instruisto — настаўнік; г) простага словаскладання: kulturo — культура, palaco — палац, kulturpalaco — палац культуры.