Як ужо гаварылася вышэй, асобныя прыназоўнікі могуць ужывацца ў якасці прыставак:
27.1. al- — да-, пад-, пры- (паказвае набліжэнне): porti — несці, alporti — паднесці, прынесці; doni — даць, aldoni — дадаць; flugi — ляцець, alflugi — прыляцець, падляцець; kudri — шыць, alkudri — прышыць.
27.2. antaŭ- — перад-, прад-, да- (паказвае на нешта папярэдняе): vidi — бачыць, antaŭvidi — прадбачыць; milito — вайна, antaŭmilita — прадваенны, даваенны; hieraŭ — учора, antaŭhieraŭ — заўчора, пазаўчора.
27.3. ĉe- — пры- (паказвае на наяўнасць ці блізкасць): esti — быць, ĉeesti — прысутнічаць, mano — рука, ĉemane — пад рукой, на руках; tablo — стол, ĉetable — пры стале, ля стала.
27.4. ĉirkaŭ- — аб(ы) (паказвае на акругленасць дзеяння ці стану): iri — ісці, ĉirkaŭiri — абыходзіць наўкол; preni — браць, ĉirkaŭpreni — ахапіць; kuri — бегчы, ĉirkaŭkuri — абабегчы; fosi — капаць, ĉirkaŭfosi — абкапаць.
27.5. el- — вы- (паказвае на рух знутры): iri — ісці, eliri — выйсці; porti — несці, elporti — вынесці; flui — цячы, elflui — выцячы; ĉerpi — чэрпаць, elĉerpi — вычарпаць; trovi — знайсці, eltrovi — вынайсці.
27.6. en- — у-, ува- (паказвае на рух унутр): eniri — увайсці, enporti — унесці; paki — пакаваць, enpaki — запакоўваць; skribi — пісаць, enskribi — упісаць; spiri — дыхаць, enspiri — удыхаць; plekti — плесці, enplekti — уплесці.
27.7. ekster- — за-, паза- (паказвае на знаходжанне па-за межамі чаго-небудзь): lando — краіна, eksterlanda — замежны; eksterplana — пазапланавы; eksterkonkursa — пазаконкурсны; ekstervica — пазачарговы.
27.8. inter- — між- (паказвае на прамежкавасць ці ўзаемадзеянне): internacia — міжнародны; agi — дзейнічаць, interagi — узаемадзейнічаць; helpo — дапамога, interhelpo — узаемадапамога; interakto — антракт.
27.9. kontraŭ — супраць- (паказвае на супрацьдзеянне ці супрацьлеглы стан): paroli — гаварыць, kontraŭparoli — пярэчыць; stari — стаяць, kontraŭstari — супрацьстаяць, супраціўляцца; lego — закон, kontraŭlega — супрацьзаконны.
27.10. kun- — а-, аб-, з-, с(са) (паказвае на сумесны стан ці дзеянне): ekzisti — існаваць, kunekzisto — суіснаванне; frato — брат, kunfrato — сабрат; labori — працаваць, kunlabori — супрацоўнічаць; kunigi — аб’яднаць.
27.11. laŭ- — па- (паказвае на нейкую абмежаванасць): laŭstrate — па вуліцы; lego — закон, laŭleĝe — па закону, законна; larĝa — шырокі, laŭlarĝe — поперак; longa — доўгі, laŭlonge — удоўж; bezono — патрэба, laŭbezone — па патрэбе; deziro — жаданне, laŭdezire — па жаданню.
27.12. post- — па-, паза-, пасля- (паказвае на стан ці дзеянне пасля чаго-небудзь): milito — вайна, postmilita — пасляваенны; postoktobra — паслякастрычніцкі; postoperacia — пасляаперацыйны; morto — смерць, postmorta — пасмяротны; morgaŭ — заўтра, postmorgaŭ — паслязаўтра.
27.13. preter- — міма (ужываецца па значэнню пры стаўкі): iri, pasi, kuri — ісці, праходзіць, бегчы, postiri, postpasi, postkuri — ісці міма, праходзіць міма, бегчы міма; atento — увага, preteratenti — не звярнуць увагі.
27.14. pri- — а-, аб- (ужываецца па значэнню прыстаўкі): kanti — пець, prikanti — апець; labori — працаваць, prilabori — апрацаваць; pensi — думаць, pripensi — абдумаць.
27.15. sen-— без-, не-: celo — мэта, sencela — бязмэтны; danki — дзякаваць, sendanka — няўдзячны; defendi — абараняць, sendefenda — безабаронны; dependi— залежаць, sendependa — незалежны.
27.16. sub- — пад: aĉeti — купіць, subaĉeti — падкупіць; aŭskulti — слухаць, subaŭskulti — падслухоўваць, fosi — капаць, subfosi — падкопваць.
27.17. super- — пера-, зверх-, над-, панад- (мае значэнне: больш ці звыш якой-небудзь мяжы): brovo — брыво, superbrova — надброўны; forta — дужы, superforti — перадужаць; manĝi — есці, supermanĝi — аб’есціся; laŭdi — хваліць, superlaŭdi — перахваліць; homo — чалавек, superhomo — звышчалавек, надчалавек; mezuro — мера, supermezura — празмерны; krii — крычаць, superkrii — перакрычаць.
27.18. supre- — вышэй- (звычайна ўжываецца ў дзеепрыметніках): supremontrita — вышэйпаказаны, suprenomita — вышэйназваны, supredirita — вышэйсказаны.
27.19. supren- — уз-, ус-: iri — ісці, supreniri — узыcці; grimpi — караскацца, suprengrimpi — ускараскацца; salti — скочыць, suprensalti — ускочыць.
27.20. tra-— пра-, пера-: flugi — ляцець, traflugi — праляцець, пераляцець; vivi — жыць, travivi — пражыць, перажыць; bori — свідраваць, trabori — прасвідраваць.
27.21. trans- — пера- (ужываецца па значэнню прыстаўкі): transflugi — пераляцець (па-над нечым), transsalti — пераскочыць, transdoni — перадаць.
27.22. sur- — на-: tablo — стол, surtabla — настольны, korpo — цела, surkorpa — нацельны, сподні.
27.23. ĝis- — да-: vivi — жыць, ĝisvivi — дажыць; morto — смерць, ĝismorte — да самай смерці; nun — цяпер, зараз, ĝisnuna — папярэдні.
27.24. apud- — пры-, уз- (паказвае на блізкасць да чаго-небудзь): bordo — бераг, apudborda — прыбярэжны, узбярэжны; maro — мора, apudmara — прыморскі; urbo — горад, apudurba — прыгарадны, apuda — бліжэйшы, суседні.
27.25. de- — ад- (ужываецца па значэнню прыстаўкі): bati — біць, debati — адбіць; fali — падаць, defali — адпасці, апасці; iri — ісці, deiri — адысці.
27.26. Зрэдку ў якасці прыставак ужываюцца і некаторыя іншыя прыназоўнікі:
dum: dumviva — пажыццёвы;
krom: kromedzino, kromvirino — палюбоўніца;
per: pertrajne — цягніком, поездам.
po: potage — падзённа, pomalmulte — патроху, пакрысе;
por: porinfana — дзіцячы, для дзяцей;
pro: probatalanto — прыхільнік, абаронца, змагар. Астатнія прыназоўнікі ў якасці прыставак не ўжываюцца.