Вы пазнаёміліся з усім, што павінен ведаць чалавек, які хоча свабодна гаварыць на мове эсперанта, у вобласці граматыкі. Але ў эсперанта, як і ў кожнай нацыянальнай мове, ёсць свае асаблівасці, якіх, скажам, няма ў беларускай мове, але якія ёсць у французскай ці наадварот. Таму неабходна аб некаторых з іх нагадаць тут.

Як і ў беларускай мове, у эсперанта парадак слоў у сказе адвольны. Аднак трэба памятаць, што ад парадку слоў таксама залежыць зразумеласць, даходлівасць мовы ў цэлым. Таму неабходна аддаваць перавагу прамому парадку слоў у сказе — дзейнік, выказнік, іншыя члены сказа: Mi promenis kun iu ĉiutage. — Я рабіў прагулку з кім-небудзь штодзень.

Не перашкаджае паразуменню людзей ужыванне бадай-што толькі акалічнасцей перад выказнікамі: ĉiutage mi promenis kun iuштодзень я рабіў прагулку з кім-небудзь.

Выклікае парушэнне прамога парадку слоў у сказе і неабходнасць вылучыць ці падкрэсліць тое ці іншае слова ў сказе або тую ці іншую думку ў сказаным.

Асаблівасцямі эсперанта, якія вызываюць пэўныя цяжкасці для беларусаў, з’яўляюцца:

  1. Ужыванне артыкля la (гл. 8);

  2. Абавязковае ўжыванне дзеяслова-звязкі *estas *(гл. 12);

  3. Ужыванне вінавальнага склону ў некаторых выпадках, напрыклад, пасля дзеясловаў з адмоўем не: не бачыў кнігі (у беларускай мове родны склон) — *mi ne vidis libron *(у эсперанта — вінавальны).

  4. Ужыванне аднаго адмоўнага слова ў сказах тыпу: ён не бачыў нікога (у беларускай мове два адмоўных словы: не, нікога. На эсперанта: li vidis neniun або li ne vidis iun ajn;

  5. Ужыванне прыназоўніка da замест de (гл. 19);

  6. Ужыванне зваротнага si і ўсіх утвораных форм ад яго;

  7. Ужыванне загаднага ладу ў даданых сказах (гл. 12);

  8. Ужыванне назоўнага склону замест творнага: ён стаў настаўнікам (творны склон) — li iĝis instruisto (назоўны склон); ён працуе настаўнікам (творны склон) — li laboras kiel instruisto (назоўны склон);

  9. Немагчымасць ужывання множнага ліку, калі гаворка ідзе аб адным прадмеце: unu pantalonoадны штаны, du pantalonojдвое штаноў; unu tondiloадны нажніцы, tri tondilojтрое нажніц;

  10. Немагчымасць ужывання адзіночнага ліку, калі гаворка ідзе аб прадметах, якіх больш аднаго: terpomojбульба, terpomoбульбіна;

  11. Ужыванне множнага ліку пасля лічэбнікаў са словам «адзін»: дваццаць адзін дзеньdudek unu tagoj.

  12. Наяўнасць дзеясловаў, якія ў беларускай мове бываюць пераходнымі, а ў эсперанта — непераходнымі і наадварот. Наяўнасць у эсперанта шэрагу нейтральных дзеясловаў, гэта значыць такіх дзеясловаў, якія могуць быць адначасова і пераходнымі і непераходнымі: helpu min ці helpu al miдапамажы(це) мне! (гл. 16).

Аднак гэтыя асаблівасці эсперанта не надаюць значных цяжкасцей для тых, хто распачаў вывучэнне мовы эсперанта. Яны абумоўлены перш за ўсё шматлікімі выключэннямі і няправільнасцямі, якія існуюць у нацыянальных мовах, напрыклад у беларускай мове: ісці на завод, ісці ў бібліятэку. Чаму мы ў першым выпадку ўжываем прыназоўнік на, а ў другім — у, ніхто не адкажа. У эсперанта ў такіх выпадках ужываецца адзіны сродак. Бо асноўныя правілы эсперанта — гэта логіка, прастата і аніякіх выключэнняў!