Беларускі руплівец эспэранта, паэт, публіцыст, перакладчык і паліглот.
Нарадзіўся ў Лунінцы ў сялянскай сям’і.
Навучаўся на французскім факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (сёння МДЛУ), паспяхова яго скончыў у чэрвені 1968 года.
Падтрымліваў актыўную карэспандэнцыю з эсперантыстамі розных краін, у жніўні 1966 года ўдзельнічаў у сустрэчы эсперантыстаў у Балгарыі. Некалькі гадоў быў старшынёй студэнцкага клуба эсперантыстаў, пазней атрымаў пасаду сакратара Міжнароднага саюза студэнтаў-эсперантыстаў.
Аўтар беларускага падручніка “Мова эспэранта” (Мінск: Навука і тэхніка, 1992).
Акрамя беларускай і рускай, свабодна валодае эсперанта, польскай, англійскай і французскай мовамі.
Чытаць далей і глыбей у Вікіпедыі.