9.1. Усе прыслоўі падзяляюцца на вытворныя і невытворныя.

9.2. Вытворныя прыслоўі маюць адзіны канчатак -e: bona — добры, bone — добра; bela — прыгожы, bele — прыгожа; unu — адзін, unue — па-першае, упершыню.

9.3. Невытворныя прыслоўі канчаткаў не маюць. Да іх адносяцца словы, якія выражаюць абставіны, у якіх праходзіць дзеянне:

   
ankoraŭ — яшчэ baldaŭ — скора, хутка
almenaŭ — прынамсі eĉ — нат, нават
apenaŭ — ледзь толькі for — прэч
jam — ужо nun — цяпер
jen — вось preskaŭ — амаль
ĵus — толькі што plu — далей
hieraŭ — учора tre — вельмі
hodiaŭ — сёння tro — надта
morgaŭ — заўтра tuj — адразу, зараз-жа

9.4. Ад невытворных прыслоўяў могуць быць утвораны прыметнікі: nuna — цяперашні, plua — далейшы.

9.5. Ступені параўнання прыслоўяў утвараюцца па тых самых правілах, як і для прыметнікаў: bone — добра, pli bone — лепш, plej bone — найлепш.