1-я асоба miя niмы
2-я асоба ciты viвы
3-я асоба liён iliяны
  ŝiяна  
  ĝiён, яна, яно  

10.2. Займеннік ci у сучаснай мове ўжываецца надзвычай рэдка, звычайна каб падкрэсліць інтымнасць, фамільярнасць ці знявагу. Замест яго звычайна выкарыстоўваюць займеннік vi: vi parolasты гаворыш (вы гаворыце).

10.3. Займеннік ĝi ўжываецца для замены назоўнікаў неадушаўлёных ці тых адушаўлёных назоўнікаў, якія не адлюстроўваюць полу асобы ці істоты: Infano ne ploras, ĝi dormas. — Дзіця не плача, яно спіць. Kion faras urso vintre? Ĝi dormas. — Што робіць мядзведзь зімой? Ён спіць.

10.4. Пры дапамозе канчатка -a ад асабовых займеннікаў утвараюцца прыналежныя займеннікі: miaмой, мая, маё; miajмае; viaтвой, твая, тваё, ваш, ваша; viajтвае, вашыя.

10.5. Ёсць істотная розніца ва ўжыванні прыналежных займеннікаў у эсперанта і ў беларускай мове. Параўнайце: Mi donas al vi mian libron. — Я даю вам сваю кнігу. Vi donas al mi vian libron. — Вы даяце мне сваю кнігу. Ni donas al vi niajn librojn.Мы даём вам свае кнігі. Але: Li donas al mi sian libron. — Ён дае мне сваю кнігу. Li donas al mi lian libron.Ён дае мне яго (кагосьці іншага) кнігу.

10.6. Займеннік si перакладаецца на беларускую мову толькі ў вінавальным склоне ці з прыназоўнікам: Li vidas sin en speguleto. — Ён бачыць сябе ў люстэрку. Li prenas al si mian libron. — Ён бярэ сабе маю кнігу.

10.7. Безасабовы займеннік oni выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі не пазначана дзеючая асоба: oni dirasгавораць, oni skribasпішуць, oni informasпаведамляюць, onidirojчуткі.

10.8. Займеннік mem не змяняецца ні па ліках, ні па склонах і перакладаецца словам сам: mi memя сам, ŝi memяна сама, lin memяго самога.