18.1. Колькасныя лічэбнікі: 0 — nulo, 1 — unu, 2 — du, 3 — tri, 4 — kvar, 5 — kvin, 6 — ses, 7 — sep, 8 — ok, 9 — naŭ, 10 — dek, 100 — cent, 1000 — mil.

18.2. Астатнія колькасныя лічэбнікі ўтвараюцца пры дапамозе простага словаскладання: 11 — dekunu, 12 — dekdu, 13 — dektri, 20 — dudek, 24 — dudek kvar, 25 — dudek kvin, 26 — dudek ses, 178 — cent sepdek ok, 396 — tricent naŭdek ses, 1992 — mil naŭcent naŭdek du.

18.3. Колькасныя лічэбнікі не скланяюцца і не маюць множнага ліку, за выключэннем тых лічэбнікаў, якія набылі канчатак назоўніка: nulo, miliono, miliardo і інш. і лічэбніка unu, які мае форму множнага ліку unujадны.

18.4. Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных пры дапамозе канчатка -a: unuaпершы, duaдругі, triaтрэці, dekkvaraчатырнаццаты, dudekaдваццаты, dudek kvinaдваццаць пяты, cent tridek sesaсто трыццаць шосты.

18.5. Парадкавыя лічэбнікі змяняюцца па ліках і склонах, як і прыметнікі: Mi vidas vin unuan fojon. — Я бачу вас упершыню. Kaj jen venis unuaj vizitantoj. — І вось прыйшлі першыя наведвальнікі.

18.6. Ад колькасных лічэбнікаў могуць утварацца таксама назоўнікі: dekduoтузін і прыслоўі: unueпа-першае, dueпа-другое, trieпа-трэцяе.