20.1. Складаныя прыназоўнікі ў эсперанта ўтвараюцца гэтаксама, як і ў беларускай мове (з двух простых прыназоўнікаў) : Li ekstaris de-post la tablo.Ён устаў з-за стала. La suno leviĝis el-post la arbaro. — Сонца паднялося з-за лесу. La kato kuras de-sub la tablo. — Кот бяжыць з-пад стала. Mi prenis tabureton el-sub la tablo. — Я ўзяў табурэтку з-пад стала. Forprenu vian libron de-sur la tablo!Забяры сваю кнігу са стала. Пры ўжыванні складаных прыназоўнікаў трэба кіравацца перш за ўсё сэнсам.

20.2. Да складаных прыназоўнікаў прымыкае і прыназоўнік ekde, які складаецца з прыстаўкі ek- і прыназоўніка de і паказвае на пачатак дзеяння: ekde la matenoад раніцы, ekde la Novjaroад Новага года.

20.3. Гэтаксама, як і ў беларускай мове, утвараюцца ў эсперанта састаўныя прыназоўнікі (двух- і трохмоўныя): Mi konatiĝis kun tradukoj el uzbeka poezio fare de belosaj poetoj. — Я пазнаёміўся з перакладамі ўзбекскай паэзіі, зробленымі беларускімі паэтамі. Responde al via letero, ni povas informi vin… — У адказ на ваша пісьмо мы можам паведаміць вам… Mi ne povis trankviliĝi en daŭro de tuta semajno. — Я не мог супакоіцца на працягу цэлага тыдня.