26.1. bo- паказвае на роднасць праз шлюб: patro — бацька, bopatro — цесць, свёкар; patrino — маці, bopatrino — цешча, свякруха; filino — дачка, bofilino — нявестка.
26.2. dis- паказвае на раздзяленне ці раз’яднанне: doni — даваць, disdoni — раздаваць; jeti — кідаць; disĵeti — раскідаць; haki — сячы, dishaki — рассячы. Можа выкарыстоўваюцца як самастойнае слова: disa — раз’яднаны, disigi — раз’яднаць.
26.3. ek- паказвае на пачатак, вокамгненнасць ці аднаразовасць дзеяння: paroli — гаварыць, ekparoli — загаварыць; krii — крычаць, ekkrii — ускрыкнуць; aŭdi — чуць, ekaŭdi — пачуць. Самастойна можа выкарыстоўвацца ў якасці выклічніка.
26.4. eks- мае значэнні «экс», «былы», «у адстаўцы»: eksministro — экс-міністр, былы міністр; eksoficiro — былы афіцэр, афіцэр у адстаўцы. Можа выкарыстоўвацца як самастойнае слова: eksa — былы, адстаўны, eksigi — звальняць, eksiĝi — звальняцца.
26.5. fi- паказвае на пагарду, агіду, якія выкліканы адмоўнымі якасцямі: homo — чалавек, fihomo — благі, гадкі чалавек; aferisto — дзялок, fiaferisto — аферыст; odoro — пах, fiodoro — смурод. Можа выкарыстоўвацца як самастойнае слова: fia — благі, гадкі, паскудны, fiaĵo — брыдота, поскудзь, fiulo — нягоднік, паскуднік.
26.6. ge- ужываецца для паказу асоб абодвух палоў: patro — бацька, patrino — маці, gepatroj — бацькі; edzo — муж, edzino — жонка, geedzoj — муж і жонка.
26.7. mal- паказвае на поўную супрацьлегласць: granda — вялікі, malgranda — малы, маленькі; alta — высокі, malalta — нізкі; bona — добры, malbona — дрэнны; dekstra — правы, maldekstra — левы. Можа выкарыстоўвацца і як самастойнае слова: mala — супрацьлеглы, male — наадварот.
26.8. mis- паказвае на памылковасць: skribi — пісаць, misskribo — апіска; aŭdi — чуць, misaŭdi — недачуць; gluti — глытаць, misgluti — удавіцца, папярхнуцца. Можа выкарыстоўвацца і як самастойнае слова: misa — памылковы, mise — памылкова, miso, misaĵo — памылка, прамашка.
26.9. pra- паказвае на аддаленасць у часе або па роднасці: avino — бабуля, praavino — прабабка; nepo — унук, pranepo — праўнук; patrio — радзіма, prapatrio — прарадзіма; homo — чалавек, prahomo — першабытны чалавек. Можа выкарыстоўвацца і як самастойнае слова: praa — першабытны.
26.10. re- паказвае на паўторнасць ці зваротнасць дзеяння: fari — рабіць, refari — перарабіць; legi — чытаць, relegi — перачытаць; veni — прыязджаць, прыходзіць, reveni — вяртацца; doni — даваць, redoni — аддаваць. Можа выкарыстоўвацца і як самастойнае слова: ree — зноў, reen — назад.
26.11. retro- паказвае на зваротнае дзеянне, выкарыстоўваецца звычайна ў навуковай літаратуры: iri — ісці, reiri — пайсці зноў, retroiri — вярнуцца; aktiva — актыўны, retroaktiva — рэтраактыўны, які мае зваротнае дзеянне (закон і г. д.).
26.12. pseŭdo- — псеўда-: pseŭdoscienca — псеўданавуковы.