28.1. -aĉ- паказвае на пагардлівыя, зняважлівыя адносіны з прычыны знешняга ці фізічнага выгляду: domo — дом, domaĉo — халупа; ĉevalo — конь, ĉevalaĉo — кляча; aĉa — брыдкі, агідны, aĉaĵo — брыдота, паскудства, aĉulo — нікчэмны чалавек, дрэнь.
28.2. -ad- паказвае на працягласць ці шматразовасць дзеяння або стану: promeni — гуляць, promenadi — прагульвацца; instrui — навучаць, instruado — навучанне; pafo — стрэл, pafado — страляніна; lerni — вучыцца, lernado — вучоба.
28.3. -aĵ- азначае прадмет або рэч, якая мае якасць, уласцівасць, прыкмету або якая зроблена з матэрыялу, адзначаным у корані слова: ŝafo — баран, ŝafaĵo — бараніна; ovo — яйка, ovaĵo — яечня; araneo — павук, araneaĵo — павуціна; fluida — цякучы, вадкі, fluidaĵo — вадкасць; nova — новы, novaĵo — навіна; aĵo — рэч, прадмет.
28.4. -an- паказвае на члена якога-небудзь калектыву, жыхара мясцовасці, паслядоўніка ці прыхільніка: vilaĝo — сяло, вёска, vilaĝano — селянін, вясковец; minskano — мінчанін; Kristo — Хрыстос, kristano — хрысціянін; ano — член, anigo — прыём (у арганізацыю), aniĝi — далучыцца, стаць членам.
28.5. -ar- паказвае на сукупнасць аднародных асоб ці прадметаў: folio — ліст, foliaro — лістота, лісце; vorto — слова, vortaro — слоўнік; tendo — палатка, tendaro — лагер; ŝtupo — прыступка, ŝtuparo — лесвіца; gazeto — перыядычнае выданне, gazetaro — друк; aro — сукупнасць, група, arigi — аб’ядноўвацца, групавацца.
28.6. -ĉj- выкарыстоўваецца для ўтварэння памяншальных мужчынскіх імёнаў: Viktoro — Viĉjo, Petro — Peĉjo, Boriso — Boĉjo; patro — бацька, paĉjo — тата, frato — брат, fraĉjo — братка, браток.
28.7. -ebl- паказвае на магчымасць ці прыдатнасць: atingi — дасягаць, atingebla — дасягальны; manĝi — есці, manĝebla — ядомы, прыдатны да яды; legi — чытаць, legebla — чытэльны; ebla — магчымы, eble — магчыма.
28.8. -ec- паказвае на абстрактны стан, якасць ці ўласцівасць: bela — прыгожы, beleco — прыгажосць; bona — добры, boneco — дабрыня; juna — малады, juneco — маладосць; amiko — сябар, amikeco — сяброўства; eco — якасць, уласцівасць.
28.9. -eg- паказвае па павелічэнне ці ўзмацненне ступені стану, уласцівасці ці якасці: granda — вялікі, grandega — агромністы; domo — дом, domego — даміна; vento — вецер, ventego — бура; ridi — смяяцца, ridegi — рагатаць; tre — вельмі, дужа, надта, treege — занадта.
28.10. -ej- паказвае на месца з пэўнай уласцівасцю ці прызначэннем: lerni — вучыцца, lernejo — школа; kuiri — гатаваць, kuirejo — кухня; ĉevalo — конь, ĉevalejo — канюшня, стайня; herbo — трава, herbejo — луг; ejo — памяшканне.
28.11. -em- паказвае на схільнасць ці звычку: babili — балбатаць, babilema — балбатлівы; kredi — верыць, kredema — даверлівы; postuli — патрабаваць, postulema — патрабавальны; ema — схільны, прыхільны; emo — схільнасць, прыхільнасць, цяга (да чаго-небудзь); emi — мець схільнасць, любіць (рабіць нешта).
28.12. -end- — неабходнасць, абавязковасць чаго-небудзь:plenumi — выканаць, plenumenda — нешта, што патрабуе выканання; la legenda libro — кніга, якую трэба абавязкова прачытаць; enda — абавязковы.
28.13. -er- — састаўная часцінка чаго-небудзь: sablo — пясок, sablero — пясчынка; fajro — агонь, fajrero — іскра; polvo — пыл, polvero — пылінка; mono — грошы, monero — манета; ero — часцінка.
28.14. -estr- — начальнік, кіраўнік: ŝipo — карабель, ŝipestro — капітан (карабля); urbo — горад, urbestro — мэр, бургамістр; estro — начальнік, шэф; estraro — праўленне, начальства; estrado — праўленне, кіраўніцтва (працэс); estrarano — член праўлення; estri — быць за начальніка, начальстваваць, кіраваць.
28.15. -et- — памяншэнне велічыні ці ступені якасці: filo — сын, fileto — сыночак; vojo — дарога, vojeto — сцяжынка; ridi — смяяцца, rideti — усміхацца; rivero — рака, rivereto — ручай; eta — малюсенькі.
28.16. -id- — дзіця, нашчадак: koko — певень, kokido — кураня; ĉevalo — конь, ĉevalido — жарабя; kato — кот, katido — кацяня; ido — нашчадак.
28.17. -ig- — рабіць якім-небудзь, прымусіць рабіць: akra — востры, akrigi — вастрыць; bela — прыгожы, beligi — упрыгожваць; ridi — смяяцца, ridigi — смяшыць; drinki — піць (алкаголь), drinkigi — спойваць; unu — адзін, unuigi — аб’ядноўваць; edzo — муж, edzigi — ажаніць; igi — прымусіць.
28.18. -iĝi- — рабіцца або стаць якім-небудзь: bela — прыгожы, beligi— (па)прыгажэць; blanka — белы, blankigi — пабялець; pala — бледны, paliĝi — пабляднець; sidi — сядзець, sidiĝi — садзіцца; iĝi — рабіцца.
28.19. -il- — прылада, інструмент, сродак: tranĉi — рэзаць, tranĉilo — нож; flugi — лётаць, flugilo — крыло; plugi — араць, plugilo — плуг; pesi — узважваць, pesilo — вагі; pezi — важыць, pezilo — гіра; ilo — прылада, сродак, інструмент.
28.20. -in- — азначае істоту жаночага полу: viro — мужчына, virino — жанчына; knabo — хлопчык, knabino — дзяўчынка; koko — певень, kokino — курыца; bovo — бык, bovino — карова; avo — дзед, avino — баба.
28.21. -ind- — варты, які заслугоўвае чаго-небудзь: laŭdi — хваліць, laŭdinda — пахвальны, які заслугоўвае пахвалы; legi — чытаць, leginda — варты прачытання, inda — варты, indeco — вартасць.
28.22. -ing- — рэч, у якую што-небудзь устаўлена: plumo — пяро, plumingo — ручка (пісаць); kandelo — свечка, kandelingo — падсвечнік, жырандоль.
28.23. -i- паказвае краіну, населеную народом, які названы ў корані слова: germano — немец, Germanio — Германія; franco — француз, Francio — Францыя.
28.24. -ism- — вучэнне, палітычная дактрына ці сістэма, рэлігійная догма ці напрамак у навуцы і мастацтве: komunismo — камунізм, kristanismo — хрысціянства, futurismo — футурызм.
28.25. -ist- паказвае на прафесію ці занятак або на прыналежнасць да якога-небудзь руху ці цячэння: esperantisto — эсперантыст; kanti — пець, kantisto — спявак; instrui — навучаць, instruisto — настаўнік.
28.26. -nj- выкарыстоўваецца для ўтварэння памяншальных жаночых імёнаў ці назваў: Maria — Марыя, Manjo — Маня; Sofia — Сафія, Sonjo — Соня; patrino — маці, patrinjo, panjo — мама; avino — баба, avinjo — бабулька.
Заўвага: Суфіксы: -nj- і -ĉj- (гл. пр. 28.6) па свайму сэнсу набліжаюцца да суфікса -et- (гл. пр. 28.15), але ўжыванне апошняга больш шырэйшае: patrino — маці, panjo, patrinjo, patrineto — мама, мамка, мамачка.
28.27. -obl- ужываецца для ўтварэння кратных лічэбнікаў: dua — другі, duobla — двайны; tria — трэці, triobla — трайны, trioble — тройчы.
28.28. -on- ужываецца для ўтварэння дробавых лічэбнікаў: du — два, duono — палавіна, палова; tri — тры, triono — трэць, траціна; kvar — чатыры, kvarono — чвэрць, чвэртка; kvin sesonoj — пяць шостых.
28.29. -op- ужываецца для ўтварэння зборных лічэбнікаў: duope — удвух, triope — утрох, triopo — тройня.
28.30. -uj- мае тры значэнні: а) паказвае на ёмістасць для чаго-небудзь: mono — грошы, monujo — кашалёк, партаманет; inko — чарніла, атрамант, inkujo — чарніліца; pipro — перац, piprujo — перачніца; б) азначае дрэва па пладах яго: pomo — яблык, pomujo — яблыня; piro — груша (плод), pirujo — груша (дрэва). У гэтым значэнні могуць выступаць і складаныя словы: pomarbo — яблыня, pirarbo — груша (дрэва), у якіх слова arbo выступае як частка складанага слова; в) азначае краіну, заселеную народам, паказаным у корані слова: hungaro — венгр, Hungarujo — Венгрыя. У гэтым значэнні выступае таксама больш інтэрнацыянальны суфікс -i-, а таксама складаныя словы са словам lando (краіна): Germanio, Germanujo, Germanlando — Германія, Нямеччына; Polio, Polujo, Pollando — Польшча.
Заўвага: У сувязі з тым, што гэты суфікс мае тры значэнні, можа ўзнікаць сэнсавае супадзенне значэнняў: teujo 1. гарбатніца, чайніца (ёмістасць для чаю, гарбаты); 2. чайнае дрэва. Але пры неабходнасці гэтага можна пазбегнуць, замяніўшы слова з суфіксам на складанае слова: teskatoleto — пачак для чаю, tearbeto — чайнае дрэўца.
28.31. -ul- паказвае на асобу, якая валодае якасцю, паказанай у корані слова: bela — прыгожы, belulo — прыгажун, belulino — прыгажуня: antaŭ — перад, antaŭulo — папярэднік; labori — працаваць, laborulo — працаўнік.
28.32. -um- не мае акрэсленага значэння, таму адвольна карыстацца ім нельга. Словы з гэтым суфіксам звычайна паказаны ў слоўніках: aero — паветра, aerumi — праветрываць; buŝo — рот, морда, buŝumo — наморднік; bruli — гарэць, brulumi — запаляцца; folio — ліст, foliumi — гартаць; gusto — смак, gustumi — смакаваць, каштаваць; kalkano — пятка, kalkanumo — абцас; kolo — шыя, kolumo — каўнер; kolombo — голуб, kolombumi — буркаваць; kruco — крыж, krucumi — распінаць, раскрыжоўваць, крыжаваць; loti — кінуць жэрабя, lotumi — разыгрываць; malvarma — халодны, malvarmumi — прастуджвацца; mastro — гаспадар, mastrumi — гаспадарнічаць, mastrumo — гаспадарка.