Утварэнне складаных слоў у эсперанта або іх пераклад асаблівых цяжкасцей не мае, хоць ужыванне складаных слоў у эсперанта больш шырокае, чым у беларускай мове: patro — бацька, lando — краіна, patrolando — айчына; multe — шмат, nombro — лік, multnombraj — шматлікія; skribi — пісаць, maniero — спосаб, skribmaniero — почырк. Аднак: kapo — галава, doloro — боль, kapdoloro — галаўны боль; mondo — свет, paco — мір, mondpaco — мір ва ўсім свеце; bona — добры, aspekti — выглядаць, bonaspekta — добры з выгляду.
Злучальныя галосныя ў складаных словах у эсперанта выкарыстоўваюцца пераважна для мілагучнасці.